Урадавыя калоніі Брэста: "Нарутовіча", "Схроніско", "Тартак"

Feb 27, 2013 15:24

UPD. Дададзена яшчэ некалькі фотаздымкаў.
У 1921 годзе Брэст быў прызначаны цэнтрам Палесскага Ваяводства Польскай Рэспублікі. Горад моцна пацярпеў за часы Першай сусветнай вайны і рэвалюцыйных патрасенняў таму новыя польскія ўлады выдзелялі на яго аднаўленне і на новае будаўніцтва вялікія сродкі. Асноўны ўпор пыў зроблены на аднаўленне адміністрацыйнага цэнтру Брэста і на пабудову жытла для польскай адміністрацыі горада. Кіраваў праектнымі і будаўнічымі работамі варшаўскі архітэктар Юліян Лісецкі / Juljan Lisiecki (1881-1944) - выпускнік Політэхнічнага інстытута ў г. Карлсруэ (Нямеччына), сябра Саюза архітэктараў Польшчы, пераможца шматлікіх конкурсаў, адзін з заснавальнікаў часопіса «Архітэктура і Будаўніцтва».
Паводле яго праекту ў Брэсце былі пабудаваныя тры ўрадавыя калоніі: калонія "Нарутовіча", "Схроніско" і "Тартак".


Подпіс: арх.Юліян Лісецкі. Перспектыўны від ўрадавых калоній "Нарутовіча" і "Схроніско" ў Брэсце над Бугам.
Від у вялікім разрозненні

Калоніі на схеме горада 1925 года (пазначаны чорным):


Подпіс: План горада Брэст над Бугам. Паля чорнага колеру - месцы пабудовы калоній.
Схема ў вялікім разрозненні.

Калоніі на сучаснай мапе Брэста (1 - "Нарутовіча", 2 - "Схроніско", 3 - "Тартак"):


Схема ў вялікім разрозненні.

Цікава адзначыць, што ад 1925 году толькі адна вуліца ў цэнтры Брэста захавала сваю назву і гэта вул.Міцкевіча.

Калонія "Нарутовіча".

Гэта буйнейшая калонія, спраектаваная Лісецкім (закладзена ў жніўні 1921). Калонія спачатку мела назву "Колеёва" (верагодна ад блізкага размяшчэння каля чыгункі па-полську "колейкі"), але пасля трагічнай смерці першага прэзідэнта Польшчы (1923), была перайменавана ў калонію "Нарутовіча".

Калонія "Нарутовіча" на плане Лісецкага:


Калонія на мапе Гугла (спасылка):


Бачна, што трасіроўка вуліц ў калоніі не памянялася. Акрамя таго, амаль усе будынкі калоніі "Нарутовіча" дайшлі да нашага часу. Адзінае, што участкі паміж польскімі дамамі занятыя пазнейшымі пабудовамі.

Частка калоніі "Нарутовіча" на здымку 1920-х:


У цэнтры здымка дзяржаўнае казіно. Яно на фота бліжэй:


Від на Казіно на вуліцы Пуласкага (цяпер Лаванеўскага):


Будынак спраектаваны Юліянам Лісецкім:


Сучасны стан будынка:


фота darriuss з паста Административный центр Бреста
Жылая забудова калоніі прадстаўлена наступнымі тыпамі дамоў, спраектаванымі Лісецкім.
Аднапавярховы дом на чатыры сям'і на фота 1925-га:


Аркада дому на чатыры сям'і (бачна частка насценнага дэкору) :


Такі дом на малюнку інжынера А.Прухніцкага:


Праект дома на чатыры сям'і:


Сучасны выгляд дому такога тыпу на вул.Леванеўскага (заўважце, вуглавыя калоны прыбраны, а аркады закладзены цэглай):




фота darriuss з паста Административный центр Бреста
Двухпавярхвы дом на две сям'і:


Праект двухпавярховага дома на две сям'і:


У адным з такіх дамоў сёння дзейнічае музей горада Брэста:


фота darriuss з паста Административный центр Бреста
Дом на две сям'і паводле падобнага праекту. Дамы такога тыпу маглі будавацца як з цэглы так і з дрэва. Цягляны дом:




Дом з дрэва (малюнак А.Прухніцкага):


Такі ж будынак, сучасны выгляд:


фота darriuss з паста Административный центр Бреста
Акрамя уласных праектаў Лісецкі пры будаванні выкарыстоўваў напрацоўкі іншых архітэктараў. Аднапавярховы дом на две сям'і, пабудаваны паводле праекта інжынера Марціна Вэйнфэльда (inz. Marcin Weinfeld) на фотаздымку 1920-х:


Дамы двух тыпаў на фотаздымку калоніі "Нарутовіча" 1920-х:


Від на калонію "Нарутовіча" у накірунку вул.Міцкевіча (на здымку цяперашняя вул.Лаванеўскага):


Цікава, што гэта за вышкі ўторкнуты пасярод вуліцы? Адна з такіх вышак на іншым здымку калоніі:


Фрагмент калоніі "Нарутовіча" на фотаздымку 1920-х:


Калонія "Схроніско".

Самая малая калонія, але самая маляўнічая. Калонія месцілася на заходняй мяжы парка "3-га мая". Праектавалася з такім разлікам, каб сады ў дварах урадовых домікаў плаўна пераходзілі ў парк.

Калонія "Схроніско" на плане Лісецкага:


Калонія на мапе Гугла (спасылка):


Большасць дамоў калоніі складаюць аднапавярховыя дамы на адну і на две сям'і, спраектаваныя Лісецкім:


Праект аднапавярховага дома на две сям'і:


Дом на две сям'і на фотаздымку 1920-х:


Сучасны стан:


Фотаздымак gedymin з паста Брест. Часть 1 (30 июля 2008 г.)
Праект аднапавярховага дома на адну сям'ю:


Дом на адну сям'ю на фотаздымку 1920-х:


Акрамя таго ў калоніі было пабудавана два двухпавяховых дома па восем сем'яў кожны. На малюнку напісана, што дамы такога тыпу мелі уласную назву "Каменічка" ("Kamieniczka"):


Праект "каменічкі" Лісецкага:


Калонія "Тартак".

Другая па велічыні з праектаваных калоній Юліяна Лісецкага. Пабудавана пазней за астатнія.

Калонія "Тартак" на плане Лісецкага:


Калонія на мапе Гугла (спасылка):


Сучасны від некалькіх дамоў калоніі "Тартак":






фота darriuss з паста Новый старый Брест
У будынку з апошняга фота знаходзіцца "Музей выратаваных каштоўнасцяў".

урадавая калонія / kolonija uzędnicza, неакласіцызм, праект, чарцёж, Заходняя Беларусь, малюнак, закапанскі стыль / styl narodowy, мапа, жылы дом / dom mieszkaniowy, казіно / kasyno, Брэст, стары фотаздымак, сучасны фотаздымак

Previous post Next post
Up