Пра беларускіх мужыкоў

Aug 27, 2009 11:33

Учора вось тут http://andorac.livejournal.com/ і тут http://fat1901.livejournal.com/59929.html гарача абмяркоўвалі, што дзяўчаты зь Менску актыўна выходзяць замуж за замежнікаў. Аўтары допісаў і іх аднадумцы дзяўчат гэтых збольшага называлі ( Read more... )

гендэр, музчынкі

Leave a comment

Comments 45

paplauskaja August 27 2009, 09:24:42 UTC
усе мы не ідэалы ))

Reply

jana_elka August 27 2009, 09:31:03 UTC
Вядома ж!
Проста мне хацелася паказаць, што розныя там лічбы яшчэ ня сьведчаць пра людзей дакладна. Пра мужыкоў ого-го можна колькі накапаць правакацыйных дадзеных, але гэта не нагода думаць, што ўсе яны казлы.
Лёгіка называць жанчын блядзямі толькі таму, што яны выходзяць замуж за замежнікаў і, магчыма, за больш пасьпяховых людзей, брыдкая, агідная і зусім не мужчынская:) Я так думаю.

Reply


prazerpina August 27 2009, 09:25:57 UTC
ну, як кажа мой бацька, у сьвеце існуе 3 віды ілжы, два зь іх - гэта прагноз надвор'я і статыстыка...
але апошнім часам я ўсё больш і больш ненавіжу ўсіх мужчын, за кароткімі выключэньнямі.
мужчыны ў першую чаргу хамы, а мужчынскі эгаізм - гэта проста цуда сьвету.
і колькі мужчыны і жанчыны будуць разам жыць на сьвеце, датуль адно аднаго будуць ненавідзець больш, чым любіць.

Reply

jana_elka August 27 2009, 09:33:15 UTC
Пагаджаюся.
Пісала гэты пост як "наш адказ Чымберлену" (у нашым выпадку хамам), якія з-за ўласнай няздатнасьці абражаюць вялікую колькасьць жанчын, у тым ліку ім незнаёмых.

Reply


valeriyg August 27 2009, 09:33:06 UTC
Ёсць тры віды брахні. Трэці з іх - стыстыка. Асабліва без спасылак.

А Вы ведаеце, што са 100 памерлых у Беларусі чалавек, 96 елі гуркі?
рабіце вывады...

==З 10 сямей, дзе нараджаюцца дзеці-інваліды, толькі адзін мужчына застаецца ў сям'і, а не кідае жонку, дзяцей.==
Мо інакш?
З 10 мацярок, якія нараджаюць дзяцей-інвалідаў 1-й группы (без шанцаў на паляпшэнне) толькі 1 разумее усю ненармальнасць пакідання такога дзіцяці дома.

==У Беларусі кожную 4-ую цяжарную жанчыну мужчына кідае.==
Праўда?
Мо так: "Дзве трэці беларускіх жанчын імкнуцца зацяжарыць да замуства, каб паскорыць працэс шлюбу"

Reply

jana_elka August 27 2009, 09:37:10 UTC
Я магу даць спасылкі. У тым ліку на Міністэрства аховы здўароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.
"З 10 мацярок, якія нараджаюць дзяцей-інвалідаў 1-й группы (без шанцаў на паляпшэнне) толькі 1 разумее усю ненармальнасць пакідання такога дзіцяці дома". А што бацька ўжо нічога не вырашае? Чаму вырашае адна маці? Кампраметуецец самі сябе.:)
"Дзве трэці беларускіх жанчын імкнуцца зацяжарыць да замуства, каб паскорыць працэс шлюбу" А што мужчына ў гэтым працэсе з боку-прыпёку? Ці кантрацэптывы для мужчыны загадвакая навука? :)

Reply

valeriyg August 27 2009, 10:03:38 UTC
Бацька пастаўлены перад фактам: "сынок застаецца са мной, а ты можаш ісці!"
І аднясіцеся да гэтага сур'ёзна. Жывы прыклад у мяне за сцяной. Што такое дзіця-алігафрэн у сям'і? Гэта у тых самых 9 з 10 выпадках - адзінае дзіця. Бо ён запатрабуе усёй увагі. жанчына і проста будзе баяцца больш раджаць. І баяцца, што здаровы, як народзіцца, будзе здзеквацца з хворага. Імбецыл -гэта здаровы мужык у 15 гадоў, якому трэба прыносіць судна і карміць з лыжкі. Штодзень. Жыццё.
Мала таго: некалі маці ўсё ж памрэ (калі яе не заб'е, не задушыць яе ж сын-дэбіл). І куды ён потым? Яго ж нікуды не прымуць...
Мужчына пры нараджэнні такога дзіцяці думае галавой, ён помніць пра наступствы, прыклады такія - перад яго вачамі. А жанчына ва ўладзе свайго мацярынскага, але ўжо вычварнаачалавечанага, зусім не нармальнага жывёльнага інстынкту. Ёй кіруе эмоцыя.

Калі жанчына захоча зацяжарыць - яна зацяжарыць. І прэзерватывы праколіць :)

Reply

jana_elka August 27 2009, 10:09:27 UTC
Мужчына думае галавой... і сыходзіць. Лёгіка геніяльная:)
Божачкі, якія каварныя жанчыны, і якія ў нас тупыя мужчыны. Прызерватывы пракалоць:) ржунімагу. дык дзе галава мужыка ў той момант. Хай сам набывае прэзерватывы, сам распакоўвае, сам насоўвае. Іншая справа, што мужыку калі гармоны ў галаву стрэльнуць, ён мазгі адключае:)

Reply


retshyz August 27 2009, 09:50:42 UTC
Даруйце, гэта я тэму справакаваў: http://retshyz.livejournal.com/315823.html
праўда, высновы былі іншыя.

Reply

jana_elka August 27 2009, 09:53:59 UTC
мне не істотна, хто пачаў
мне істотна, каб жанчын не называлі блядзямі.

Reply

retshyz August 27 2009, 09:58:43 UTC
Я не называў. Галоўным аргументам было, што мусіць ў нас малавата засталося Мужчын, а мужычча зашмат. Вось гэта адна з прычын.

Reply

jana_elka August 27 2009, 10:03:18 UTC
Ведаю, што не называлі:)
Дзякую ад імя ўсіх жанчын Беларусі:)

Reply


wroblewska August 27 2009, 12:29:03 UTC
Обожэмой! І гэта словы вартыя Мужчыны?! Такім флудам нічога нельга давесьці - можна толькі яшчэ больш дыскрэдытаваць сябе.
Хіба што праўда: тут у жылах не кроў, а балотная вада...

Reply

jana_elka August 27 2009, 12:31:09 UTC
Соры, гэта вы пра што канткрэтна?

Reply

wroblewska August 27 2009, 12:35:25 UTC
Гэта я пра зьмест аргумэнтаў Вашага апанента. Як мінімум, не сур'ёзна...

Reply


Leave a comment

Up