(Untitled)

Feb 19, 2011 00:13

 Дзіўна ў Тві Вікі Дайнекі, якую і не слухаеш ўвогуле, наткнуцца на музыку, якая вырашыць твой настрой, бо за адной спампаванай песняй ідзе альбом, а за ім другі, а гэтага ўжо дастаткова для цэлага дня. За вакном будзе сонца, а ў калонках мяккі соул, з многаколерным вакалам, і так ствараецца вясна, твая асабістая, яна расцякаецца па венах і ( Read more... )

люстэрка, дробязі ўсялякія, музыка, надвор'е

Leave a comment

Comments 12

marriposa February 18 2011, 22:16:38 UTC
я, канечне, лянівая, але на маразы не наракаю з прычыны таго, што люблю такое надвор'е)
а выпадковая музыка - гэта, сапраўды, новы настрой..

Reply

helenka_moja February 18 2011, 22:20:37 UTC
Вам вельмі пашанцавала, хаця сонца ў такія дні паляпшае ўражанне ад тэмпературы :)

Відаць, гэта падказка, што трэба спрабаваць нешта новае час ад часу.

Reply

marriposa February 18 2011, 22:22:11 UTC
павінна ж мне хоць з надвор'ем пашанцаваць))

Reply

helenka_moja February 18 2011, 22:24:19 UTC
няхай, надвор'е спрыяе і іншым шанцаванням :)

Reply


bielameta February 19 2011, 09:49:28 UTC
Джос Стоун - харошая дамачка! Першы ейны альбом купіла яшчэ на першым курсе ўнівера, чыста з цікавасці пасля таго, як яе прапіярылі ў "відзьма-нявідзьма". З яго больш падабаюцца "understand" i "young at heart" :) Наступныя альбомы ўжо цягала з нэту :)

Reply

helenka_moja February 19 2011, 10:07:17 UTC
Цікава, а я ніколі раней не спатыкала. Спампоўваць пачала з апошняга альбома, таму першы яшчэ толкам не паслухала, але і тое, што пачула вельмі падабаецца :)

Reply

bielameta February 19 2011, 10:11:14 UTC
Што зробіш, калі дамачка малавядомая ў нашых шыротах :) Яна запісвацца-выступаць пачала гадоў з 16, калі не раней і англамоўны свет усё дзівіўся, як гэта такі вакал ды ў белай дзевачкі.

Балдзей!

А за допіс дзякуй - натхнілася і пачала таскаць з торэнтаў тыя запісы, якіх не хапала - саўндрэкі там розныя, дуэты :)

Reply

helenka_moja February 19 2011, 10:32:11 UTC
Вось і мяне здзівіла, што яна не цёмнаскурая, такі вакал ім характэрны больш.

Ды няма за што, прыемна падзяліцца сваім настроем. Ніколі не захаплялася такой музыкай, а яна цудоўная, як аказалася :)

Reply


featar February 19 2011, 20:04:13 UTC
Я таксама не лянівы і не наракаю!

Reply

helenka_moja February 20 2011, 20:04:30 UTC
ты іх увогуле чакаў, табе нельга наракаць :)

Reply

featar February 20 2011, 22:23:25 UTC
=)

Reply


Leave a comment

Up