Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.
Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".
У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:
- у жж Анджэя
poczobut - "
Дзякуй усім..."
- на Партызане - "
Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "
Так кіруе Лукашэнка", "
У Беларусі выбары без выбара", "
Кажыце мне Бацька", "
Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "
Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "
Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "
Так пужае беларускі КДБ" і інш
Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.