Сябры, хто ў тэме. Падумваю, каб у хуткім часе набыць два ровары - сабе і Каці. У нас з ёй гарачыя дыскусіі па гэтай тэме. Яны кажа, што "Аіст" - гэта цудоўны ровар, я больш схіляюся да замежных вырабцоў. Падзяліцеся асабістым досведам, мо, у каго-небудзь ёсць гэты самы беларускі "Аіст" (хаця ў нас ён бусел), як ён, мо, у сяброў маецца ці знаёмых.
(
Read more... )
Comments 42
у мяне "аіст" ужо год 10, каштаваў на тыя грошы даляраў 40. я б, магчыма, і набыў нешта замежнае, але ж яно ўсё ламаецца пад маёй масай (120 кг). а цягнуць зь нямеччыны адэкватны байк -- сабе даражэй... :о)
Reply
Reply
1) у мяне ёсьць сяброўка, нацыяналіст да мозга касьцей, і вось яна вельмі любіць спорт. Калі купляла сабе ровар, то з патрыятычных матываў набыла беларускай вытворчасьці. А потым паспрабавала замежны і сказала - "такая розьніца адчувальная, нашы, на жаль, ня ўмеюць так рабіць"
2) у майго мужа 2 ровары, абодва файныя. Аднаму 20 год ужо, ён проста ідэальны, я на ім заўжды езжу і ён проста супэрскі (у мінулую паездку ў Беларусь паспрабавала ўзяць на пракат, і гэта быў такі жах, ён ледзьве рыпаў той пракатны!). Дык вось, якасныя рэчы ніколі ня здрадзяць. Марка, калі цікава, "Bianchi" http://www.bianchi.com/it/home/home.aspx#
Reply
Я хачу набыць тое, што мне будзе прыносіць задавальненне і паслужыць колькі гадоў, а чыё яно будзе, гэта ўсё адно.
Вось і "Б'янкі" не чуў ніколі, пагляджу што такое.
Reply
Reply
ЛТД я так сказаў, першае, што ўспомнілася. У таго ж "Аіста" спіс, на першы погляд, гучны. Шымано ўсялякае і г.д, а людзі пішуць, што фігня.
Reply
Reply
Reply
Каб сёння выбіраў, узяў бы нешта аналагічнае. З мінімальнай масай рамы, з якаснымі колавымі ўтулкамі. Але, магчыма, зараз разглядаў бы "шосераў" а не "горнікаў" бо большай часткай катаю па асфальце.
Reply
Reply
Reply
Reply
З МТБ складаней. Усё роўна ніхто сам не робіць усё дэталі, справа вытворцы - рама, яе колер, налепкі і што да яе прыкруціць. У выпадку з Мотавела, магчыма нават рамы закупляюцца ў кітайцаў.
Reply
Я таксама схіляўся да думкі, што ў "Аісце" толькі назва беларуская.
Reply
Leave a comment