КаваЧай

Jun 13, 2012 17:29

Да вар'яцтва люблю гарбату і за дзень выпіваю па некалькі літраў. Але час ад часу п'ю і каву, прычым гэта не залежыць ад настрою, часу ці іншага. А якім сартам / маркам / відам кавы ці гарбаты (хто што п'е) Вы аддаеце перавагу?

думкі, пытаньні, руціна, кава, гарбата

Leave a comment

Comments 21

annahonda June 13 2012, 14:35:14 UTC
Merrild, молатая кава, запарваецца проста ў кубку.

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 14:47:14 UTC
Шчыра кажучы, я ў молатай каве прафан :) Люблю растваральны Нэскафэ голд.

Reply


(The comment has been removed)

dzenik_kravina June 13 2012, 15:09:15 UTC
Здаецца, такую гарбату п'е мая дзяўчына:)

Reply

berlaga June 13 2012, 15:12:19 UTC
малочнны улун - адмыслова вынайдзены кітайскімі гарбатнымі маркетолагамі гатунак. вынайдзены шляхам хімічнай араматызацыі танных гатункаў зялёнай гарбаты.

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 15:13:42 UTC
Не разумею сэнс гэтай заўвагі :) Гэта значыць ён не варты ці што?

Reply


berlaga June 13 2012, 15:08:42 UTC
1. Любую чорную гарбату. Некалі я пачынаў сур'ёзна займацца гарбатай, быў у Кітаі з гэтай мэтай і прышоў да высновы, што ўсё, што мы бачым на палічках у крамах - гэта адзін сорт - трэцці. Што за 10 тыс, што за 200 тыс. А калі ён араматызаваны, т.зв. "кампот" - наогул смецце.
2. З зялёнай п'ю Лонг Дзін 龙井 кітайскі прывёз з Кітя :)
3. "Хатні": чабор, зверабой, ліпа, мята, клевер і г.д....

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 15:12:23 UTC
Хатні і я люблю. Мята, меліса, смародзіна, часам ружа і г.д. А чаму да нас не даходзяць іншыя сарты?

Reply

berlaga June 13 2012, 15:15:52 UTC
Не мае сэнса - дорага, бо абмежаваны тэрмін захоўвання, тэмпература захоўвання і г.д. А тое што мы п'ем не патрабуе ўсяго гэтага.

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 15:17:50 UTC
Я так разумею, у нас ўвогуле не практычна займацца чайным бізнесам?

Reply


klujshik June 13 2012, 15:20:55 UTC
мне нравятся травяные. всё что растет не в далеких Китаях а можно и у нас собрать. Всегда добавляю немного классического черного а там уже что есть: мята мелиса василек ромашка розмарин земляника и т.п.
кофе не пью.

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 15:25:47 UTC
Вось і я рэдка п'ю толькі травы. Для гасцей звычайна змешваю звычайную чорную з травамі і яшчэ з лімонам, калі ён ёсць. Ніхто яшчэ не скардзіўся.

Reply

klujshik June 13 2012, 18:21:46 UTC
я не люблю лимон в чае:)

Reply


alex_poetry June 13 2012, 15:30:40 UTC
Просты чорны азербайджанскі чай.

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 15:39:20 UTC
У нас я нешта не бачыў азербайджанскага.

Reply

alex_poetry June 13 2012, 17:29:13 UTC
Пашукаць трэ' - тое, што ідзе да нас, звычайна фасуецца ў Мінску :)

Reply

dzenik_kravina June 13 2012, 21:42:59 UTC
:) Во яно як!

Reply


Leave a comment

Up