The Ўэб

Dec 25, 2021 22:54


Сёння вялікае свята ва ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва: 25 снежня 2021 года ў космас адпраўлены магутны тэлескоп, які будзе назіраць за самымі далёкімі галактыкамі, за экзапланетамі побач з суседнімі зоркамі, за касмічнымі целамі ў поясе Койпера нашай Сонечнай сістэмы. Паўгода James Webb Space Telescope будзе рухацца ў пункт Лагранжа L2, актываваць ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

filskeit January 1 2022, 15:25:14 UTC
“Усе выняткі з гэтага правіла павінны быць абгрунтаваныя і выяўным чынам запісаныя ў Правілах беларускай арфаграфіі”.

У Правілах беларускай арфаграфіі напісана:
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

Reply

uladar_lj January 3 2022, 06:51:07 UTC
Сапраўды, ёсць такое правіла 14.4 для гука [у] і складовай літары "у". Яна часам чаргуецца, а часам не з літарай "ў" і гукам [ў]. У нашым жа выпадку мы маем англійскую літару "w" і гук [ў], які ніколі не пераходзіць у гук [у] ў падобных англійскіх імёнах і назвах, і таму на пісьме заўсёды перадаецца літарай "ў", і толькі ёй.

Віншую ўсіх беларусаў з Новым 2022 годам і хуткімі Калядамі!

Reply


Leave a comment

Up