Інтэрвію газэце "Belarus-Perspektiven"

Aug 01, 2009 11:51


Вось такая ў нас з журналістам Марцінам Шонам атрымалася гутарка:

Чытаць )

інтэрвію

Leave a comment

Comments 16

zmij_vish August 1 2009, 10:13:30 UTC
Сёння зранку Ждановічу тэлефанаваў, ён сказаў.. што вокладка да тваёй кнігі практычна гатовая. На днях абяцаўся даслаць табе і мне. Можа заўтра?))) Міхась ў паняделак раздрукуе вёрстку. Магчыма ў панядзелак ўжо будуць першыя пробнікі гуказапісу твора.

Reply

bacharevic August 1 2009, 10:35:45 UTC
Выдатныя навіны:) Спадзяюся, празь некалькі дзён пабачымся.
І дзякуй за рэкляму)

Reply


smatrycenka August 1 2009, 11:16:32 UTC
Вярнуўся ў Вену, і першай справай прачытаў абодва твае інтэрвію, бо ў Беларусі ў нэт амаль не выходзіў. Сам не з усімі цверджаннямі згодны, хоць і з большасцю, але найглыбейшая павага - за прынцыповасць пазіцыі.
Удачы на радзіме! А я заўтра мо да Вальжыны збяруся.

Reply

bacharevic August 1 2009, 14:47:45 UTC
Дзякую! Вальжыне прывітаньне!
І цікава было б даведацца, з чым нязгодны.

Reply

smatrycenka August 1 2009, 14:58:54 UTC
У прынцыпе, такіх момантаў няшмат. Да таго ж, ты сам сказаў, што часам наўмысна перабольшваеш, правакуеш. Магчыма, гэта якраз тыя выпадкі. Я чалавек мяккі, як мне здаецца, проста я не здольны на цвёрдыя/жорсткія фармулёўкі. Напрыклад, я не прыхільнік поўнай беларусізацыі Беларусі, хоць я і за белмову як адзіную дзяржаўную.

Reply

bacharevic August 2 2009, 08:15:41 UTC
Зразумела. Я на ўсялякі выпадак удакладню: гаворачы пра беларускую Беларусь, я ня маю на ўвазе "Беларусь для беларусаў"; я хацеў бы Беларусь для ўсіх, хто ў стане вывучыць беларускую і паставіцца да гэтай краіны як да дому, а ня як да інтэрнату ці лецішча. Увогуле белмова як адзіная дзяржаўная - найважнейшы пункт "маёй" поўнай беларусізацыі.

Прабач, мне важна было гэта сказаць)

Reply


shupa August 1 2009, 12:14:15 UTC
Шкада, разьмінемся ў Менску. Ну, нічога, сьвет вялікі, недзе знойдземся. Кніга, як я разумею, ужо недзе зусім блізка. Чакаем!

Пакуль што прывітаньні вам з Сараева:


... )

Reply

bacharevic August 1 2009, 14:51:45 UTC
Дзякуй! Прыемна на вас паглядзець! Мы таксама рукамі вам махаем)

Кніжка будзе ў кастрычніку. Можа, на прэзэнтацыю ў М. прыедзеш?

Reply

shupa August 1 2009, 21:05:01 UTC
Мы будзем у М у верасьні, так што вырвацца яшчэ ў кастрычніку было б цяжкавата... Ну але паглядзім.

Reply

bacharevic August 2 2009, 07:59:46 UTC
Ну, ёсьць яшчэ горад Г.:)

Трэба табе "Сароку" даслаць. Даруй, зусім забыўся.

Reply


arbogast August 1 2009, 12:50:16 UTC
Прымірэньне Захаду з Лукашэнкам нагадвае 70-я гады (а з боку Францыі і 60-я) - палітыку "дэтанту", разрадкі. Магчыма, састыкуюць у космасе Белку з Арыянай, як раней Саюз з Апалёнам.

Reply

bacharevic August 1 2009, 14:56:35 UTC
Белку шкада.
Спадзяюся, гэтае прымірэньне часовае. І мы пабачым калісьці ня толькі 60-70-ыя, але і 80-пач. 90-ых (калі ўжо праводзіць паралелі з 20 ст.).

Reply

arbogast August 1 2009, 15:48:14 UTC
Той час быў па-свойму ўнікальны. Вось украінцы паспрабавалі зрабіць "аксамітную рэвалюцыю" на ўзор цэнтральнаэўрапейскіх, але ці атрымалася? Нутраная і зьнешняя палітыка пасьля перамогі не зьмяніліся, амаль усе чыноўнікі засталіся на пасадах. І хто б ні перамог на блізкіх прэзыдэнцкіх выбарах (я за Яцэнюка) - на дзяржаву гэта мала паўплывае. У Беларусі пагатоў варта спадзявацца на эвалюцыю ў лепшы бок цчперашняга рэжыму, а не на рэвалюцыю. Ня толькі спадзявацца на эвалюцыю, а падштурхоўваць яе.

Reply

bacharevic August 2 2009, 07:56:47 UTC
Украінцы, можа, і любяць наракаць на сваё цяперашняе кіраўніцтва. Але, я мяркую, мала хто зь іх хацеў бы вярнуць "дарэвалюцыйныя" парадкі. "Памаранчавая рэвалюцыя" была крокам наперад, як ні круці. Прычым свабоды ва Ўкраіне стала насамрэч больш. Бліжэй да Захаду, далей ад Расеі - я лічу гэта слушным, няхай нешта пакуль і не атрымліваецца. А ўладу заўжды трэба крытыкаваць, якой бы яна ні была. Нават самую дэмакратычную.

Беларускі рэжым, на мой погляд - зь ліку тых, якія ня здольныя эвалюцыянаваць. Бел. улада часова вымушаная мяняць маскі -дзеля ўласнага выжываньня, вось і ўсё. Саступкі, якія яна робіць - не прыкмета эвалюцыі, а проста частка стратэгіі "на дадзеным этапе". Супрацоўнічаць з такой уладай - значыць дзяліць зь ёй адказнасьць за яе мінулыя і будучыя злачынствы (якія яна, цалкам магчыма, неўзабаве назаве памылкамі).

Reply


Leave a comment

Up