Першыя ўзгадкі вёскі Солы, Смаргонскага раёна, адносяцца аж да ХVI стагоддзя, як перадаваемая спадчынай вёска. З тых жа часоў існаваў у вёсцы і каталіцкі храм, які фундавала Гальшка Радзівіл, жонка віленскага ваяводы. Нажаль каталіцкія касцёлы Солаў пастаянна маюць цяжкі гістарычны лёс.
Кожныя ваенныя дзеянні яны згаралі. Гарэў касцёл у 1605, 1656 (вайна Расіі з Рэччу Паспалітай), 1797 (баявыя дзеянні паўстання Тадэвуша Касцюшкі), 1812 (руска-французская вайна). І кожны раз пасля ўладары Солаў будавалі на гэтым жа месцы новы касцёл.
У 1849 годзе пачылося будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы. Працы працягваліся да 1853 года, калі 4 кастрычніка касцёл быў асвечаны біскупам у гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай. Драўляны касцёл, з двума вежамі быў пафарбаваны ў чырвоны колер і дзейнічаў да 1915 года. Калі падчас баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны зноўку згарэў.
Солы моцна замацаваліся ў гісторыі Беларусі падзеяй, якая адбылася тут ў 1917 годзе. 4 снежня на чыгуначнай станцыі бальшавікі падпісалі прымірэнне з нямецкім бокам, па якому баявыя дзеянні былі прыпынены на 2 месяцы.
У перыяд пакуль у Солах не было касцёла жыхары прыходзілі на мясцовыя каталіцкія могілкі, дзе знаходзіцца і зараз каплічка. Дарэчы, калі вы будзеце праяджаць у Вільню мінскім цягніком, то будзьце пільнымі пасля Маладзечна - злевага боку праяджаючы вы пабачыце менавіта гэту капліцу.
Будаўніцтва новага касцёла ў Солах пачалося ў 1926 годзе. Касцёл будаваўся на сродкі парафіян з саміх Сол і навакольных вёсам.
Склаўшыся ўсім мірам солаўцы назбіралі амаль паўмільёны польскіх злотых (вельмі вялікая сума і па тым часе). За 6 год былі выгнаны муры будучага касцёла, а яшчэ 2 гады спатрэбілася на роспіс сцен і ўнутранае аздабленне.
У касцёле размешчана тры алтарныя часткі - галоўны алтар Маці Божай Ружанцовай,
алтар Маці Божай Вострабрамскай
і алтар Сэрца Пана Іесуса.
Усе роспісы алтарных частак касцёла былі зроблены Пятром Сергіевічам, а арнаменты распісваў Фелікс Табер. Вялікую цікавасць выклікаюць два малюнка якія знаходзяцца каля цэнтральнага алтара. Першы малюнак распавядае пра перамогу хрысціян над туркамі.
Другі малюнак - "Цуд на Вісле" дзе паказаны разгром арміі Тухачэўская. Звярніце на чырвоны сцяг на малюнку.
Цікавым фактам з’яўляецца тое, што пры будаўніцтве касцёла ў 1927 годзе быў знойдзены скарб.
Ён складаўся з бронзавай жырандолі і розных культавых прадметаў і датавалася знаходка ХVII ст. , рэчы былога касцёлы былі схаваны ксяндзом перад вайной 1656 года. Агульным сходам было вырашана прадаць рэчы кракаўскаму антыквару, а атрыманыя грошы пусціць на будаўніцтва храма.
Першыя службы ў новым касцёле адбыліся ў 1936 годзе і касцёл зноўку атрымаў назву Маці Божай Ружанцовай. Касцёл дзейнічаў увесь час і не прыпыняў службу нават у гады Другой сусветнай вайны.
Але ў 1949 годзе, за падазронасць у дзейнасці супраць бальшавікоў быў арыштаваны і сасланы ксёндз Вацлаў Бэкіш. На 4 гады служба была прыпынена, але солаўцы ўсёроўна кожную суботу ды нядзелю прыходзілі ў касцёл і маліліся.
У 70-я гады кіраўніцтва калгаса спрабавала зрабіць з будынка зернесховішча, але солаўцы перагарадзілі ім шлях і не пусцілі.
Вялікае дзякуй
francis-maks за ўнутраныя фота
http://francis-maks.livejournal.com/25185.html бо падчас нашай вандроўкі ў касцёле адбывалася памінальная служба і заходзіць у такі цяжкі для людзей час развітання з нябошчыкам было вельмі няёмка.
Таксама можна глянуць цудоўны фільм пра Солы, які зрабіла кампанія “Будзьма беларусамі!”
http://vimeo.com/54860710 У Солах калісьці знаходзілася і сядзіба, рэшткі якой вы не знойдзеце. Але ад былых уладароў нам засталіся толькі гаспадарчыя прыбудовы якія вы знойдзеце на www.globus.tut.by.
А зараз мапа: