Па традыцыі, перад гульнёй зборнай Беларусі прымаю стаўкі на выніковы лік. Такім чынам, таварыская сустрэча Беларусь - Канада? Вашы прагнозы.
Пераможцу ад мяне - піва ці гарбата. Пераможцам
мінулага конкурсу быў
std120m.
Раней конкурс выйгравалі
kauboj,
dzied,
zmicierbielapol,
irisation,
siarhiejsalas,
bacharevic,
ahuapill,
ignis_essentiae,
kabierac,
baradzied і
zhauranak.
Каменты скрыняцца.
ПС. Калі ўпершыню пабачыў афішу сустрэчы, то падумаў, што гаворка пра хакей. Але не, аказваецца канадцы і ў футбол могуць. Яны нават на чэмпіянаце свету 1986 у Мексіцы гулялі. А мы нічым падобным пахваліцца не можам. Ды ўвогуле і гульцы канадцаў выступаюць за нармальныя еўрапейскія клубы. Канечне, не лідары. Але мяне гэта ўразіла.
ППС. Матч пройдзе ў турэцкай Антальі. Беларусы ўжо даўно аблюбавалі для сустрэч гэты курорт. З Канадай наша каманда раней ніколі не сустракалася.