размаўляць ці молчать - вось у чым пытаньне

Mar 14, 2009 02:02

забіце мяне камянямі, але ў жыцьці я размаўляю па-расейску). гэта прасьцей і ўжо больш як звычка. але сёньня тэлефоніць мне знаёмы і я зь ім ад балды пачынаю па-беларуску, нават не разумеючы яго здзіўлены голас. праз хвілін 5 ён мне выдае - ммм зь якога часу мы па-беларуску? і тут я разумею, што й ён мне спрабуе нешта адказваць па-беларуску. месцамі нават ня дрэнна так спрабуе:) дзівосная ты, падсьвядомасьць!
выпадак яшчэ на тыдні быў - сустрэлася з беларускамоўным хлопцам. пытаюся ці размаўляе ён па жыцьці па-беларуску. ён мне - ведаеш, мне ўжо столькі гадоў, што я не саромеюся на людзях казаць беларускаю. але ж справа ня ў гэтым) я проста не люблю калі "праскокваюць" расейскія словы ў гаворцы. то бок, калі чалавек ніколі не размаўляе, а говорит  - гэта нармалёва. але калі стооолькі практыкі..
як у вас?:)
Previous post Next post
Up