Нямеччына й Польшча

Dec 20, 2011 22:57

І апошняе што хацеў сёньня напісаць. Гэта параўнаньне Нямеччыны й Польшчы на прыкладзе Ўроцлава й Мюнхэна. Калі я толькі сюды ехаў, то чакаў зусім іншы узровень, што усё тут будзе багацей, прыгажэй, больш выдатна. Але мяне чакаў вялізны аблом. Так, сьмецьця на вуліцах я тут не знайшоў, дамы тут не аблезлыя, як у Польшчы. Але па большасьці нічога пасьля вайны не аднаўлялі. Нават самы цэнтар Мюнхэна забудаваны дамамі, якія выглядаюць не прыгажэй за нашыя хрушчоўкі. Дарогі такія самыя пабітыя, як і ў Польшчы, але замест брукоўкі тут звычайны танны бэтон. Упрыгожваньняў па мінімуму, такога як у Польшчы няма. Эстэтычна Польшча прыгажэй за Нямеччыну. Будзе час неяк можа выкладу здымкі.



Коркаў тут няма і гэта плюс, але магчыма гэта толькі ў Мюнхэне, бо Вена напрыклад стаіць, шмат дзе й часта. Можа й іншыя гарады Нямеччыны таксама. Транспартны каляпс ува Ўроцлаве - гэта канешне вельмі жахлівая зьява. Але ў Мюнхэне транспарт значна даражэйшы за польскі. Ён зусім не надзейны, і вельмі саўковая сыстэма аплаты. У Польшчы можна набыць на 24 гадзіны квіток у 10 вечара, а пасьля катацца увесь наступны дзень, месячны ці тыднёвы квіток - у сярэдзіне тыдня. У Нямеччыне, таксама як і Ў Беларусі толькі на пачатку дня, тыдня, месяца. Акрамя таго нямецкае мэтро увесь час стаіць, раз на месяц дакладна па поў гадзіны недзе спыняюся, эскалятары часьцей сапсаваны, чым працуюць. Аўтобусамі ды трамваямі я тут карыстаюся ня так шмат - ня ведаю. Але ў гэтым выпадку недзе на тое самае атрымлівалася бы, калі бы ў Польшчы не было ночнага руху. Па начах ва Ўроцлаве працуюць толькі удвая менш маршрутаў, чым удзень, а тут замест 6 лініяў мэтро, 150 маршрутаў аўтобусаў і 30 трамваяў удзень толькі - 0 - мэтро, 9 аўтобусаў і 4 трамвая. Так што на мой погляд Польшча зноў перамагла.

Мэдыцына ў Нямеччыне значна лепей. Прымаюць адразу, чэргаў няма і дасьледуюць адразу. Адукацыя таксама.

Працяг будзе...

Previous post
Up