па тыгрыных сьлядох...

Sep 08, 2008 09:12



...памятаю быў я зусім малым і як большасьць савецкіх дзяцей лета бавіў у бабулі. у вёсцы значыць. дык вось, банны дзень для мужчынаў быў субота, а для жанчынаў пятніца. а яшчэ быў у мяне сябра якому вельмі прыпёрла памыцца... у пятніцу. ну вядома мяне ён пацягнуў з сабой. выбралі час за гадзіну да жаночага часу, мыемся значыць (у лазьні ні душы) і тут раптам дзьверы адчыняюцца і ў памяшканьне заходзіць цэлы полк даярак... мне пашанцавала - у мяне быў тазік, разам зь якім я ціхенька і сарамліва зваліў, а вось майму сябру давялося паказаць цуд акрабатыкі, прыкрываючы маленькімі дзіцячымі далогнямі то перад то зад...
З.Ы. пасьля гэтага я палюбіў лазьню. дарэчы даяркі былі ў асноўным маладыя і сымпатычныя:)))
Previous post Next post
Up