Навагрудак. Вандроўка з сябрамі

Mar 09, 2007 23:21

Навагрудак. Шмат якіх гістарычных падзеяў звязаныя з гэтым горадам. Там нарадзіўся Адам Міцкевіч, пахаваныя нашчадкі Пушкіна. Была заснавана першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага... Пералічваць можна бясконца падзеі, якія адбываліся на наваградчыне.
Нашая сеньняшняя вандроўка ня мае нічога агульнага з гістарычнымі падзеямі. Перад тым, як патрапіць на экскурсію ў дом-музэй Міцкевіча, мы мусілі штосьці рабіць на працягу гадзіны, бо ў музэі быў перапынак. Першая думка, якая завітала ў мой цвярозы мозг была "А не пад'есьці б нам".
Калектыўная згода атымана, й мы рушылі на пошукі больш менш прыстойнай кафэшкі. А зараз па пунктах што, дзе й як адбывалася.
1) Кафэ-бар "Свитязь". - Звычайная "рыгаловка", у якой можна назіраць "электорад", за справай падзелу пляшкі 0,5 на траіх. Пах поту й алкальнага "выхлапу" адпаведны
2) Бар "Рым" "Прабачце, але кухня не працуе" - дзікунства
3) Бар "Свитязянка" у мясцовым гатэлі. Склалася ўражаньне, што зьяўляецца структурная адзінкай бара "Свитязь", але замест бруднага сьмярдзючага электарату там былі памінкі. Ніколі яшчэ ня бачыў, каб такія мерапрыемствы праводзіліся ў гатэлі.
4) Бар гатэля ля царквы - не працаваў
Як вынік - у Наваградку, райцэнтры з насельніцтвам у 32 000, няма ніводнага месца дзеб можна хоць штосьці ежападобнае зьесьці.

Але мы не вельмі зважалі ўвагу на гэтыя дробязі.
Прымных момантаў было шмат разоў болей. Вузкія вулачкі, узгоркаваты краявід, пах гісторыі, рэшткі замку,дом-музэй ды й падарожжа ў Навагрудак у добрай кампаніі пакінула премныя успаміны. Увесну - Нясьвіж!
Previous post Next post
Up