Калумiя. Частка 3. Апошняя.

Feb 28, 2011 16:50



Што, думалі ўсе прыгоды ў Калумбіі? А вось і не ўсе :-)

Калі часу ў абрэз (а ў нас было ў абрэз таму што я спяшаўся ў Эквадор сустрэць самалёт з Наталі) здараюцца самыя нечаканыя цікавасьці.



На гэты раз нашага героя клікалі Карлас. Сустрэлі мы яго ў аўтаспыне. І ён нас не адпусціў без таго, каб наведаць яго выдатны гарадок.



Для пачатку ён прывёз нас у сваю загарадную хату ...



Узяў на паляванне.





Зладзіў спецыяльна для нас навучальны пеўневы бой





Баявым пеўням ў самым дзяцінстве абразаюць грабеньчыкі



На вучэбны бой апранаюць мяккія падушкі на шпоры, а на сапраўдны - вялікія касцяныя шпоры і бой доўжыцца да смерці аднаго з пеўняў. На кону часта бываюць тысячы долараў.



Прырода там цудоўная асабліва ў туман



Для нас прыгатавалi курачку і мы паехалі знаёміцца з сябрамі Карласа.



Жыве Карлас у вялікім горадзе і там у яго ёсць дзяўчына, ад якой ён чакае дзіця, але ў гэтым, яго родным горадзе ў яго ёсць яшчэ адна 18 летняя. Якую ён і ехаў наведаць.



Бацькі Зінаіды ўтрымліваюць Панадэрыю (булачную) "Добры смак"





Намалявалася гітарка і мы зладзілі канцэрт прама ў булачнай.



Далейшае развіццё падзей вельмі нагадала мне радзіму: Карлас стаў вызвоньваць сяброў і пабег у магаз за каньяком.



Потым нас паклікалі ў дом да сяброў. Усе сябры Карласа, хоць і настаўнікі і інтэлігентныя людзі, але ўжо вельмі нагадвалі наша сельскае насельніцтва :-))))



Настаўнік матэматыкі умеў іграць на гітары бардаўскія песні. А ўсе астатнія ўмелі яму падпяваць.



За даганялавам ездзіў на моцыке



У выніку было выпіта 14 бутэлёк каньяку ... Раніцай - ва ўсіх бадун. Нават у ката. Ну хіба не як дома?



Карацей, уначы ў гасцях была дыскатэка: 15-гадовы сын у спартыўных штанах-адзiках ставіў на наўтбуке песні. Адрозненне ад нас толькі ў тым, што песні іхнія і танцы - гэта Самба і яны гэтую самбу вельмі класна танчаць, і мясцовыя дзеўкі выстраіліся ў чаргу, каб мяне Самбы гэтай вучыць :-))) Да Алiскi ў чаргу адпаведна сталі мужыкі.



Карлас зранку выхваляўся што бацькі Зінаіды першы раз дазволілі яму застацца начаваць з ёй. Я высунуў гіпотэзу, што Карлас быў такім п'яным, што бацькі зразумелі, што ў яго ўсё роўна нічога не выйдзе з Зінаідай ...

З раніцы нас пагрузілі ў пікап і адвезлі на трасу ў суседні горад, зрабіўшы на развітанне групавое фота.


kirill kravtsov, aliska, belarusian team, colombia

Previous post Next post
Up