Яўген, Жэнін сябар, у якога мы павінны былі начаваць у Філадэльфіі, знік і на тэлефон не адказваў, потым у вечары напісаў Жэне мэйл, што згубіў тэлефон. К таму часу я ужо патэлефанаваў стараму другу cваёй сястры і ён сняў для нас нумар у гатэле.
Выехалі з гатэлю ў 9 гадзін на красным Лінкальне. Калі грузіліся, Верасень, паглядзеўшы на тое, што ўсе нашыя рэчы лёгка змясціліся у багажніку, вырашыў, што там жа маглі б змясціцца 5 мексіканцаў.
Фота -
litota_ Вадзіцель таксі-лінкальна, замоўленага для нас таксама сябрам маёй сястры, давез нас да Макдональдса недалёка ад 95 трасы, якая вядзе да Вашынгтона. Макдак гэты знаходзіўся ў нейкім правінцыяльным месцы, таму намі адразу зацікавіліся. Я выпадкова разліў каву на стол і пайшоў прасіць анучу. Прадавачка прапанавала мне новую каву бясплатна. А даведаўшыся, што мы музыкі, папрасіла заспяваць тут. Я згадзіўся, але калі наступны раз падыйшоў да яе за цукрам, яна сказала, што мэнэджэр сказаў «у наступны раз». Запытала, калі мы будзем наступны раз у іх...
Пайшлі пешкі да трасы. Ляглі пад дрэвам, сталі галасаваць па адным. За гадзіну ніхто не спыніўся. Пайшлі далей. Перайшлі мост, пабачылі развадны чыгуначны мост у дзеянні.
Пабачыўшы нас, што рухаліся па шашы, спынілася жанчына, якая распавяла, што ёй зараз 60 а ў маладосці яна была хіпі. Я запытаў, што здарылася з аўтаспынам у краіне, у якой яго прыдумалі? Яна адказала, што амерыканцы баяцца браць стопшчыкаў. Па-першае таму што баяцца разбою, па-другое - таму што баяцца, што хто-небудзь падась на іх у суд калі з імі што небудзь здарыцца ў іх машыне. Але Эн памятае маладыя гады і заўседы падвозіць ўсіх, хто стаіць на дарозе. Падзяквала нам за тое, што мы робім. Сказала, што мы даем натхненне і заражаем энергіяй. Пазвітваючыся, пакінула свой нумар тэлефона (на выпадак калі нам спатрэбіцца лакальная дапамога) і 50 баксаў.
Праз гадзіну пад палячым сонцам мы праехалі 40 міляў на фольксвагене гольф, які завез нас у «больш бяспечнае месца». Гэта было месца адпачынку на шашы: даволі вялікая стаянка з кавярнямі. Мы напоўнілі флягі дурняковай колай і ільдом і пачалі пытаць людзей, ці не едзе хто ў бок Вашынгтона. Спякота выпальвала мазгі, а амерыканцы адмаўляліся везці нас на адрэз.
Праз чатыры гадзіны мы вырашылі пайсці на выезд са стаянкі і проста галасаваць па 10 хвілін кожны. Верасень быў апошні і яму пашанцавала. Турак Махмут адвёз нас амаль да самага Вашынгтона, а дакладней да з'езда з шашы на Вашынгтон. Гэта ў ягонай машыне быў ноут з інтэрнэтам, ГПСам і вэб-камерай.
З кіламетр мы прайшлі пешкі і на перакрыжаванні сталі стопіць зноў. Звярнулі увагу, што у машынах, якія праязджалі паўз нас, няма белых людзей наогул. Дзве гадзіны ніхто не спыняўся. Нізка-нізка лёталі аграмадныя ваенныя самалёты, якія перакошвалі твар Жэні і прымушалі яе казаць нязвыклыя гукі.
Пачало вечарэць. Жэня прапанавала папрасіцца паставіць немёт у каго-небудзь з мясцовых у двары ля дарогі. Мне спачатку гэтая ідэя паказалась не вельмі. Я кажу:
- Я чуў, што мексы - ветлівы народ. Чуў, што Бразільцы - цудоўныя людзі, але я ніколі не чуў, што чорныя - вельмі гасцепрыемныя.
- А я чула, - адказвае Жэня.
- Ну добра. Пойдзем паспытаем, раз чула.
Верасень застаўся з рэчамі на аўтобусным прыпынку, а мы пайшлі грукацца ў дзверы. На ўсёй вуліцы нам адказаў толькі адзін хлопец:
- Хелоў! Ёсць хто дома?
- Да. Воц ап?
- Мы вандроўнікі-музыкі. Едзем па свеце. Хацелі запытаць, ці можна ў вас на дварэ паставіць намёт і пераначаваць?
- Нельга.
- Чаму не?
- Таму што я сказаў нельга!
- Добра. Прабачце.
Ідзем далей. Стучымся яшчэ у некалькі дамоў з уключаным святлом. Ніхто не адчыняе. Тым часам зусім зцямнела...
Апошні дом на вуліцы адрозніваўся ад астатніх. Ён быў пафарбаваны ў белы, ён быў іншай формы і перад ім не было плоту. Жэня пагрукала ў дзверы.
- Хто там? - спытаў нізкі хрыплы мужчынскі голас з-за дзьвяры.
- Мы музыкі з Еўропы. Вандруем па свеце. У нас ёсць пытанне да вас.
- Хто там, я пытаю!
- Мы музыкі з Еўропы. Праходзілі міма. Хочам пагаварыць з вамі.
Адчынілася дзверь і на парог выкаціўся тоўсты дзед голы па пояс у інвалідным крэсле. Дзед быў белы, але глядзеў ён на нас вельмі падазронна.
- Хто вы кажаце вы такія?
- Музыкі
- Адкуль?
- З Беларусі
- Дзе гэта?
- Паміж Польшчай і Расеяй
- Я думаў у Польшчы мяжа с Расеяй. У вас вялікая краіна?
- Так. Вялікая
- У Польшчы быў канцантрацыйны лагер Соба. Ведаеце такі?
- Не
- Гэта быў адзіны канцлагер, які працаваў вельмі добра. Вы габрэі?
- Не
- А хто?
- Беларусы
- А што вы робіце?
- Спяваем песні, граем на музычных інстурментах. Хацелі запытаць ці можна ў вас у двары свае намёты паставіць і паспаць да раніцы?
- Якія у вас інструменты?
- Гітара, скрыпка, труба.
- Вы ведаеце, што тут небяспечна?
- Не. Чаму?
- Тут жывуць толькі чорныя. Мяне яны не турбуюць, таму што я жыву з імі побач усё жыццё...
- Ну нічога. Нам толькі на адну ноч
- А грошы ў вас ёсць? Вы не баіцеся, што вас абрабуюць?
- Не, грошай няма. Мы жывем толькі за данэшн ад канцэртаў - гэтага хапае на ежу, а рухаемся мы стопам.
- А каторай вы з'едзеце зраніцы?
- А дзевятай
- Мне шкада польскі народ. Немцы калі прыйшлі ў Польшчу ў 39-м забілі трэць усяго насельніцтва.
- Так можна нам тут паставіць намёт ці не?
- Вы ведаеце што усё што вы тут будзеце рабіць - на вашую ўласную рызыку?
- Так.
- І што б з вамі тут ні здарылася - таксама на вашую ўласную рызыку.
- Так.
- І калі вас з'есць некая жывёла - таксама я не буду адказны.
- А якія тут жывёлы?
- Ну апоссум, ці касуля, ці мядзьведзь які... я ня ведаю.
- ОК.
- А вы праспяваеце мне песню перад сном?
- Так. Канешне праспяваем.
- Тады добра. Пастаўце тут намёты свае перад вакном, каб я бачыў.
- Дзякуй мы сходзім за рэчамі.
Жэню вельмі напугаў гэты дзед і яна зноў пачала вызваніваць старых знаёмых. Нават дамовілася на начлег, але дабірацца да цэнтра патрэбна было ўсё роўна самім. Я прапанаваў праспяваць дзеду пару песень і тады рухацца далей.
Мы забралі Верасня і рэчы і пайшлі да крайняга дома. Дзверы дома былі адчынены, дзед надзеў майку. Запрасіў у хату. Мы зайшлі. У хаце было брудна. Пасярод залы стаяла буржуйка, на сцяне каля дзвярэй вісеў драбавік. Каля дзеда ляжаў адчынены цвёрды кофар, у якім ляжала электрагітара Fender Stratacaster, падключаная да комбіка. Дзед запытаў нашыя імёны, сказаў, што ён усё жыццё быў Navi. «ВДВшнік» - паясніў Верасень. Калі мы пачалі спяваць, дзед схапіў Фэндэр, Уключыў комбік і стаў біць па струнах. Мы спявалі, не спыняючыся. Дзед рабіў выгляд, што грае з намі. Але ягоная гітара не строіла не толькі сама з сабой, але таксама і з нашай. Мяне разбіраў смех - ва ўсім павінна прысутнічаць доля абсурда - успомніў я Даўлатаўскія словы. «Простыя словы» мы спелі ўжо самі. Дзед не дачакаўшыся канца песні спытаў:
- Якія словы ў гэтай песні?
- Простыя словы, - кажу
- Я разумею, што простыя, але я ж не разумею па-вашаму. Што гэта значыць?
- Гэта значыць «простыя словы»
- Гэта для вас яны простыя, не унімаўся вдвшнік...
Жэня разрадзіла абстаноўку і растлумачыла ўсе. Мы сказалі што не застанемся і папрасілі расказаць, як дабрацца да метро. Дзед укаціў у другую комнату, вярнуўшыся сунуў мне 10 баксаў са словамі - гэта вам каб да метро даехаць. Посьпехаў! Беражыце сябе! Шалом!
У метро намі зацікавіўся Чэд з трыма сваімі дзецьмі. Пытаў што ды як, чым займаемся. На развітанне пакінуў нумар тэлефона і 50 баксаў... нават спяваць не давялося...