Нядаўна мы зь Верасьнем пазнаёміліся з беларускай журналісткай Кацяй Бычковай, якая працуе ў амерыканскай газеце "Новое русское слово". Дамовіліся, што прыдзем да іх у госьці з табурэткай, паразмаўляем пра магчымасьць зладзіць для нас вялікі канцэрт. Едзем на 53 паверх Эмпаер стэйт білдзінга. Вушы ў ліфце закладвае.
Пакуль мы разглядаем панараму, якая адкрылася нам з вокнаў рэдакцыі, журналісты пачалі вызваляць пакой і расстаўляць крэслы. Мы адарваліся ад акна - а яны ўсе сядзяць у шэрагу і глядзяць на нас.
"А што зараз будзе?" - пытаюся я ў Каці. "А зараз, - гучна адказвае тая, - будзе канцэрт клёвых музыкантаў і табурэтчыкаў!" Вось так неспадзявана мы паловай каманды зладзілі невялічкі канцэрт канцэрт (і пра вялікі дамовіліся). А пра нас напісалі
артыкул.
Фота Верасьня і Каці Бычковай