прэлесна!

Dec 13, 2010 11:52

 Шэрыя капыты

Муж з жонкаю селі вячэраць. Жонка расказвала мужу пра свой цяжкі працоўны дзень, а той еў і маўчаў. Калі жонка накладала на мужаву талерку смажаныя перцы, дык зачапіла локцем нож. Падымаючы з падлогі нож, жонка пабачыла пад сталом, што замест мужавых ног там стаяць Шэрыя капыты. Ад страху жонка паспрабавала як найхутчэй выпрастацца, каб уцячы ад Шэрых капытоў. Спроба атрымалася няўдалай. Жанчына разбіла патыліцу аб стол і памерла на месцы.

(с) Адам Глобус
Previous post Next post
Up