Адзінае, што не дае сумаваць сапраўды па-восеньску - заняткі па кераміцы, якія з пачатку навучальнага года зноў працягваюцца. Мабыць, першы раз я так рада, што зноў можна будзе ляпіць, круціць, біць, ліць і г.д. Я з такой радасьцю ўчора прыбегла ў студыю... І здзівілася - я была адна. Канешне, гэта з большага з-за таго, што была серада (будні дзень), і пакуль не ўсе ведаюць новы расклад заняткаў, але неяк гэта насцярожвае.
Таму я запрашаю ўсіх, хто хоча - прыходзьце ў студыю па кераміцы.
Заняткі праводзяцца бескаштоўна.
Лакацыя: вул. Славінскага, 12, трэці паверх (г. Менск);
Расклад: 14:30 - 19:15 (серада, субота);
Транспарт: канцавыя прыпынкі аўтобусаў 15, 34, 95, 95д (тры прыпынкі ад ст.м. Маскоўская); тралейбусаў: 35, 38, 68.
Узрост: любы (з 13 гадоў).
Важна: заняткі праводзяцца ў вольным фармаце, кожнаму ўсё тлумачаць і расказваюць індівідуальна, ніякіх хатніх заняткаў і т.п.; вы робіце тое, што вам хочацца, па любым пытаньням звяртаецеся да кіраўніка.
Вы можаце прыходзіць і сыходзіць у любы час, вы можаце ўвогуле проста прыйсьці і пабалтаць, паглядзець, як працуюць іншыя і на іх працы. Вы можаце прыходзіць, як у вас атрымоўваецца - на пару гадзін, раз на тыдзень, на месяц і г.д.
Парады:
1. будзе не лішнім узяць халат (кшалту "хлопчыкі на ўроках труда") ці які фартух.
2. дзяўчынам настойліва раджу зрэзаць манікюр, бо вам будзе незручна працаваць з глінай і можаце проста самі сапсаваць сваю ж працу.
Нічога з сабой браць не трэба (акрамя ласункаў). Гліна ў студыі ёсьць, вас навучаць з ёй працаваць, абрабляць і нарыхтоўваць яе вы будзеце самі для сябе. Яшчэ ў студыі ёсьць 2 працуючых ганчарных круга, формы для лепкі і ліцьця. З гэтымі штукамі вас таксама навучаць працаваць.
Ну й канешне, усё, што зробіце - забярэце з сабой.
Напішу ў асабістыя паведамленьні мабільны нумар кіраўніка калі што.
Учора на ганчарным крузе працавала. За лета ўсё забыла, але "глаза боятся, а руки делают".
Я намагалася злавіць сябе - аб чым жа я думаю, калі працую з глінай. Усё апынулася так проста - аб тым самым і думаю: "тоўстая сьценка атрымоўваецца ці нармальная? так, тут трошкі падкручу шчэ, блін, трэба было ногці зрэзаць, бо сапсую, а дно нейкае грузнае, ды й гліна мяккая. Зоя, яец у цябе няма, што табе ўсё не падабаецца, гэта рукі такія...". І ў такім ключы.
Карацей кажучы, думаю і разважаю пра тое, што раблю, а не пра праблемы, сяброў, родных, што буду рабіць увечары і т.п.
І гэта плюс.
Зафіксаванасьць, засяроджанасьць.