Львоў, чэрвень, футбол

Jun 16, 2012 00:42

Як заўжды.
У мяне ёсьць люстэрка, праз якое я праходжу ў іншы сьвет.
І вось я ў Львове. І тут зноў УСЁ інакш.
Двіжуха-двіжухай!!!  У цэнтры не прайсьці ў прамым сэнсе слова. І калі раней таксама было не пуста з-за таго, што горад турыстычны і карыстаецца папулярнасьцю (+ гэтыя бясконцыя вясельлі і фотасесіі на фоне старых будынкаў кожны-кожны дзень улетку), а зараз тым больш...
Я проста насалоджвалася ўсёй гэтай прыемнай мітусьнёй гарадской.
Аве, Львів!!!

У фан-зоне ўсё ж такі было даволі цесна, я бачыла толькі сьпіны, але, канешне, гэта не тое, што дома глядзець. Весела!!!
І (як я люблю ўкраінцаў за гэта) ніхто не саромеецца сьпяваць гімн свёй краіны.)



Швейцарцы вельмі крутыя - зьнялі, відавочна, хату на пл. Рынак ))



Нацыяналістычныя выступы-пасядзелкі ў парку Касьцюшкі



А ў краме Ameli з'явіліся такія керамічныя домікі ў львоўскім стылі, каштуюць па 20 грн, а тыя, што нібыта падсвечнікі (справа) - 35 грн. Абавязкова набуду сабе парачку.



P.s. Дабіралася не без прыгод. Даехала за 8$, але можна было б нават і меньш. Спадзяюся, большасьць разумее, што справа зусім не ў грошах, а ў тым, што жыць мне сумна, таму я проста бяру сябе "на слабо" і стаўлю сабе перашкоды.

уражаньні, Львів, людзі, керамика, hand-made, Будні, люблю

Previous post Next post
Up