Я не магла не прачытаць гэтую кнігу.
Па-першае, я памятаю, ідзем мы з кнігарняй у сталоўку. А Пашачка расказвае нам кой-какую сямейную гісторыю. Самую сапраўдную, з жыцця. Смешную і страшную, ну, як Паша ўмее...) А, калі выйшла кніга, я адчыняю яе на выпадковай старонцы і разумею, што там пра тое пра самае.
І тут прыходзіць асведамленне, што кніга - не проста так званая "сямейная сага" па-прыколу. Гэта ўсё па-чэснаку, усё, што тычыцца бабска-мамскай лініі - я б не стала скідваць на вымысел. Натуральна, і таксама не верыць кожнуму Пашачкінаму слову) Гэта ж Пашачка)) Але мусім задумацца. А так і трэба рабіць у любым выпадку. Так цікавей.
Па-другое, Пашачка пісаў на фэйсбуку пра некаторыя цікавыя рэчы, звязаныя з нараджэннем яго сына, і нараджэннем першага рамана - гэтай кнігі. А ўсё было амаль адначасова. Пашачка, канечне, той яшчэ інтрыган. :-)
Ну і, ведаеце, прэзентацыя кнігі не абы як уразіла. Урыўкі зачытвала Света Бень ("Серебряная свадьба"), флакон з убойным парфумам Бабырозы пайшоў па руках слухачоў (усе вельм добра адразу ўявілі сабе гэтую жанчыну), а Пашачка, апрануўшы піжаму галоўнага героя, ляжаў на металічным аўтэнтычным ложку, прывезеным акурат для прэзентацыі з Палесся.
Дык вось пра кнігу. Яна классная! Тут ёсць аўтэнтычныя міфічныя дэталі (калтуны - Паша, ну гэта ж тое, чаго не хапала нашай гісторыі. Я паверыла!), тут ёсць безліч сямейных сакрэтаў, таямніц, цікавых сямейных паяднанняў (і несутыкненняў) культур. Тут шмат харошага высокасортнага гумару. Ну, і, канечне, сучасная гісторыя кахання.
Мне падабаецца сама па сабе кніга. Яна прымная, прыгожая, яна добра адлюстроўвае змест гісторыі. А сама гісторыя вартая была б якой прэміі. Шкада, прэмію Гедройца не ўручаюць двойчы.
Пашачка, віншую! Усё атрымалася. It's true!