Здымкі месяца: травень 2016

Aug 14, 2016 01:23

У траўні пачалася нейкая кругаверць.
Я з'ездзіла зноўку да бабулі на Раданіцу.
Потым у мяне з дзяўчатамі быў выступ ва ўкраінскім пасольстве. Спявалі.
А перад гэтым натуральна, было безліч рэпетыцыяў, бо мы - параноікі.
А пасля я на апошнія грошы з'ездзіла ў Вільню на ноч Музеяў ды Дзень Музыкі. Да Людачкі.

Пакажу зусім парачку рандомных фотак, хто захоча болей - willkommen у мой інстаграм - https://www.instagram.com/zoika21/
Бо там ёсць усё.



2. Травеньскія захады...)) ммм...


3.



4. Неверагодная ска-каманда з Вільні проста зрабіла наш Дзень музыкі. Розных інструментаў насамрэч утрая болей!



5. Сцэна пасля выступу...



6. Шмат у Вільнюсе нафоткала рознага oldie, баракаў і старых дзвярэй...



7. Дванаццатая гадзіна ранку. Турыст спіць у цэнтры горада) Пад цэрквай нястрашна



8. Нейкі гібрыдны бэз, але й неверагодна прыгожы. Па-першае, двукаляровы на пялёстках, і трапляюцца белыя ветачкі, а яшчэ 5 пялёсткаў на кожным суквецці! Можна жаданні загадваць безліч разоў!



9. Уся сцяна ў падобных мініяцюрах у кафэшцы.



10. Ужо ў Мінску шмат ездзіла на ровары... Нарэшце



11. І тут таксама ездзіла здымаць розныя прыватныя сектары. Я ўсё так баюся, што гэтыя хацінкі знясуць з майго горада, а я іх нават не пабачу.



12. І такога плану старыя дамы заварожваюць... Мара жыць у падобным.



13. Дзяўчынку-скаўт з цягніка сустракалі бацька і брат. Я не стрымалася не сфоткаць)

уражаньні, Прырода, літоўка Люда, Вясна, animals, Музыка, здымак месяца, вёска, мае фотаздымкі, Падарожжы, Менск

Previous post Next post
Up