Месяц быў нейкі хваробны і ўвесь у чаканні вакацыяў лютаўскіх...
Сустрэлі Новы год
2. Па за горадам, калі суседзі далёка... Не так страшна уначы сьпяваць Ірыну Алеграву пад караоке ;-)
3. На паддашку ў доме сястры лыжы чаргуюцца з аўтанумарамі
4. Калі прыходзіш на працу - а там рамонт, па лесе гуляецца з асаблівым задавальненнем.
Гэта Мядзьвежынскі лес, у якім мы каталіся школьнікамі на лыжах на ўроках фізкультуры))
5. Парадак у бабулі менавіта так выглядае.
Любімай бабулі споўнілася 80 год. Нас было каля 25 чалавек, усе гулялі ў рэстарацыі ў нашай палескай глушы... А я сядзела з ангінаўскай тэмпературай 39 каля грубы, ліхарадзіла... Усё папрапускала...
6. нават буркі ў яе з вышыўкай :D
7. Сьнегам у студзені завальвала ўсіх. Металёвая парачка стала нагадваць анёлаў
8. За апошнiя месяцы калекцыя папоўнiлася новымi камянямi: ружовы кварц, гранат, iзумруд, цытрын, флюарыт, празрысты кварц, амецiст. Цешуся...))
9. Прыйшла амераканская пасылачка з iherb. Таксама нагода патанчыць ))