А ў Львове вясна-вясна… Нават лета… Рэдка апранаю паліто… Пазаўчора заўважыла ў батанічным садзе квітнеючую сакуру… І сумна ўздыхнула… Бо менавіта зараз ў Вужгарадзе квітнеюць сады сакуры. Толькі дзеля гэтага і хацела туды с’ездзіць… Але не атрымоўваецца. І ў Белагарад таксама не атрымоўваецца. Спадзяюся атрымаецца трапіць на 21 чэрвеня ў Піцер. На Дзень Народзінаў Віктара Цоя. Яму б споўнілася 50 год. Вельмі хацелася б… Тым больш у Піцеры я была апошні раз 7 гадоў таму, і тады ён не вельмі мне спадабаўся. Але ў мяне яшчэ было шмат стэрэатыпаў наконт чысціні і ўсялякія іншыя замарочкі, якія мяне ўжо не кранаюць. А зараз гэта было б цікава…
Але планы наконт падарожжаў у мяне змяняюцца амаль што не кожны дзень. Я паўсюль хачу трапіць, я ўсё планую, я пачынаю “падбіваць” людзей. А потым у мяне самой не выходзіць… То па часу, то па абставінах, то банальна па грошах. Вось такая бяда…
А гэта фотасэсія пад назвай "Я люблю людзей ці як я люблю фоткацца ці ідзіце нахер, таварышы"
Больш зразумелая фотка з незразумелымі валасамі
Чарговы Незразумелы дом па вуліцы Братоў Міхноўскіх
І такі мілы выглад з вакна... 13.04.2011
Праз тыдзень еду стопам з Львова да бабулі ў вёску, што ў Лельчыцкім раёне (РБ). Посьпехаў мне!