Imbolc

Feb 02, 2016 02:01

Неяк зусім няма часу. Не атрымаецца ў мяне дасканала распавесці пра сённяшняе свята Imbolc. Мо, у наступным годзе ўжо...

Я проста раскажу, што сёння рабіла.
А калі ў вас узнікнуць пытанні - пішыце, я на ўсе адкажу.

Сёння мы насупраць 1 жніўня, ад свята дажынкавага лета - Лугнасаду.
Калі апошняе - увасабленне старухі, то зараз - святая цнатлівая Дзева, якая толькі нарадзілася.

Сення перад працай я выйшла параней з дому з бутэлькай малака, каб накарміць бяздомных катоў (у нас іх тут процьма).

Прыйшоўшы дадому, я пачысціла алтар, прыбрала неактуальныя лапкі елак, новыя камяні, што падзараджаліся нядаўняй поўняй, прыбрала ўсе згадкі пра зіму, чырвоныя і яркія свечы.
Дастала бледна-ружовую (колеру малака) свячу і ўсё белыя. Запаліла сухі пучок палыну, дымам асьвяціла алтар. У думках уявіла, як усё кепскае пакідае спачатку месца алтара, потым мой пакой, кватэру, бліжэйшую мясцовасць...
Зняла з чырвонага кута сноп, які я вязала на Лугнасад. Які храніў цяпло мінулага лета і чакаў свайго часа дагэтуль.
Я абразаю пшанічныя галоўкі - пакідаю іх. Яны спатрэбяцца для вырабу фіміяму, як сімвал багацця.
Салому троху размочваю ў вадзе, якая заўсёды ёсць на алтары. Размочваю літаральна хвіліны 3. Яна становіцца гнуткая і не ломіцца пры пляценні. Я пляту  крыж Святой Брыгід (Saint Brigid). Ён робіцца вельмі лёгка (нават гэта можна загугліць). Завязваю канцы ільняной ніткай.
Да вясенняга раўнадзенства цяпер гэта галоўны сімвал на алтары.
Цяпер свечы.
На галоўнай бела-ружовай я крысталам сердаліка пішу (драпаю) сваё жаданне. Мажу свячу эфірнай алеяй цынамону і пачулі.
Запальваю свячу на "месцы духа". Потым па гадзінкавай стрэлцы запальваю кожную асобнай запалкай - свяча зямлі, свяча вады (самая маленькая), свяча паветра, свяча вагню (некалькі). Традыцыйна ў віккан трохі не так размяшчаюцца стыхыі. У мяне так. Тут не можа быць памылкі. Усё робіцца па натхненні.

Апошні штрых - падабрала камяні для падзарадкі ў залежнасці ад сённяшняга луннага календару і стыхыяў на алтары.
Гранат - да вагню, сердалік - да зямлі, кварц - вада, пярсцёнак з амецістам - паветра.

Blessed be!
Можна трапіць на постаць вясьны, бо яна цяпер з намі.
:-)


urbanwitch, Прырода, Вясна, wicca, сакральнае, зёлкі, Змены, Зіма, folk, камяні, мае фотаздымкі, pagan

Previous post Next post
Up