Йоль - Каталіцкае Раство - Каляды

Dec 18, 2015 02:41

З 21 на 22 снежня праходзіць самая доўгая ноч - Зімняе Сонцастаянне. Сонца не ўміласці, яно падымаецца на гадзін 7-8 і хутка знікае.
Кажуць, што ў гэты час пануе Карачун \ Крампус \ Сьвяты Мікалай \ Мароз \ Каляда.

Гэта сьвята самай доўгай ночы ў годзе. Перыяд, пасля якога прырода паварочваецца ў накірунак вясны. Дзень будзе набіраць сваю моц, даўжэць, промні сонца  больш кранаць зямлю.



Сьвет перамагае Цемру. - Ад гэтага і пляшам. Не мае вялікага значэння, якую назву носіць тое сьвята, якое лічыцца на вашай зямлі ці ў вашай сям'і традыцыйным.
Калі вы калядоўшчыкі, то ў вас проста абавязкова мусіць быць васьміканечная зорка. Восем граняў, бо 4 з іх вялікія - галоўныя сьвяты году - Зімовае з Летнім Сонцастаяньні і Восеньскае з Вясновым Раўнадзенствы. Астатнія меньшыя чатыры промні паміж імі падзяляюць год яшчэ драбней: Дзяды (Самайн), Масленка (Імболк), Юр'я (Белтэйн), Жніво (Ламмас\Лугнасад). Такім чынам праслаўляецца кола году, то бок увесь прыродны закон і яго бясконцасць.



Дарэчы, васьміканцовая зорка - адзіны паганскі сымбаль, які ўвайшоў у Праваслаўе і застаўся ў Бібліі, як Віфлеемская зорка, якая па легендзе як раз і запальваецца ў ноч, калі нарадзіўся Хрыстос. На ўсіх іконах Багародзіцы ёсць васьміканцовая зорка.
А само слова "Йоль" са старанарвескай мовы перакладаецца як "кола". Ну і ўзгадаем, што "Коляда" таксама мае корань ад слова "кола".

У самай знакамітай каляднай песьні пяецца "Сын Божы нарадзіўся". У хрысціян нарадзіўся сын божы, у паганцаў пачаўся новы адлік прыроднага цыклу - Сьвет, у еўрапейскіх паданнях гэтую ноч яшчэ называлі Модранехт - ноч  Вялікай Маці (трынаццатая ноч). То бок, зноў сувязь з нараджэннем і з мацерынскай іпастасьсю.
Увесь перыяд Йоля - дванаццаць цёмных начэй - сымбаль кожнага месяца, цёмный тунэль, пераход з цемры ў сьвет. Дзе наступная ноч - ужо першая ці па сутнасці трынаццатая вызначае тое, якім будзе ўвесь наступны год.
Ва ўсіх калядных песнях праслаўляюцца сьвятыя: Сьвяты Мікалай (24 снежня), Сьвяты Васіль (2 студзеня), а агулам гэты перыяд называюць Сьвяткі.
Я ведаю калядную песьню, дзе праслаўляюцца галоўныя героі: "дробны дождзічак", "ясно сонейко", "белы месячык", а рэфрэнам паміж строчкамі пяецца "Сьвяты вэчор, сьвяты Васілёк". Тое самае - на паганскія вечныя з'явы накладаецца праваслаўнае трохбожжа і праваслаўныя Сьвятыя, што сымбалічна закладаюцца ў гэты пераходны перыяд зменаў.

Чаму менавіта елка?
Таму што елка - круглы год зялёная, яна сімвалізуе вечнасць, колаварот і бясконцасць.
Елкі раней, канешне, не рубілі і не ставілі пасярод хаты, але лапкі елак развешвалі па сьценах, аздаблялі, рабілі вянкі. А тое, што мы вешаем на іх цацкі, цукеркі, мандарынкі - гэта прага да пладоў сапраўдных у новым годзе (зноў узгадаем БагаРОДзіцу і наРОДзіны Хрыста). Мы сабе жадаем гэтага - багацця і ўрадлівасці.



А яшчэ на тэрыторыі паўночнай Беларусі захаваўся абрад "жаніцьба Цярэшкі" (пря яго я пазней больш падрабязна распавяду). Мэта абраду як раз (акрамя нагоды павесяліцца) "ажаніць" халасцякоў, разбіць моладзь на пары. Прасцей кажучы, падштурхнуць да таго, каб той самы род працягнуць. Пачаўся ж новы год, новы перыяд, новыя знаёмствы, новы ўраджай.

На тэрыторыі ўсходне-славянскіх краін больш падтрымлівалася традыцыя калядаваць не ў перыяд Дзядоў (сучаснага Хэлоўіна), а ў гэты зімовы перыяд, бо тут таксама адлюстроўваецца гісторыя смерці  і адраджэння, але ж больш ужо адраджэння. Мяжа паміж мірамі тонкая, адкуль да нас прыходзяць госьці. Традыцыя калядавання - гэта як откуп. Маўляў, вы нам дайце, а мы ўжо там з гэтымі сьвятымі дамовімся. Дадзіце досыць - усе будуць радыя, не прыйдзе бяда ў вашую хату. Дадзіце мала - Каза, якая "памерла", застанецца на вашым сумленні.



Гэты сцэнар з Казой, канешне, жартаўлівы. Але й вельмі паказальны. Каза ў беларускай традыцыі (ці яшчэ Бусел, напрыклад) прадстае сымбалем году, які заканчвае сваю дзейнасць і адразу ж адраджаецца.


Прырода, wicca, мотай на ус, Беларусь, народныя сьпевы, сакральнае, Зіма, folk, pagan

Previous post Next post
Up