Багач (Mabon) - самы час падводзіць вынікі, ставіць новыя мэты і працаваць над сабой.
Я гляджу на мужчын, слухаю іх, слухаю... Пляткароў дык проста ненавіджу, балтлівыя мужчыны, што шмат кажуць ды нічоаг не робяць - гэта "буууеэээ..." да гроба проста.
І вось заўважыла за сабой: я крыўдую ў асноўным на словы, "речь", выпадкова сказанае, не падумаўшы...
Яшчэ на філфаку Гіруцкі (дацент кафедры мовазнаўства) у сваім падручніку зламаў мне мозг (канешне, у добрым сэнсе слова) вельмі лагічным тлумачэньнем пра тое, што само слова - гэта суць самаго сьвету, а структура слова - структура сьвету.
Амінь.
І будзе так.
Я пішу і разумею, што тым самым запячатваю як сургучом сваё сказанае вышэй.
Дык вось.
Я абяцаю намагацца (хаця б намагацца, Зоя!) не размаўляць матам, як я гэта звычайна раблю апошнія гадоў 12 (пасля знаёмства з Ірвінам Уэлшам).
І не паліць!!!
Тыпу берагчы рот.
Больш сьпяваць і маўчаць... Золата_восеньскі_маўчаць.
Прапанова!
Калі камусьці цікава, як у язычніцтве я жыву апошнія гадоў сем, я выходжу з ценю.
Адгукніцеся, калі ласка, каму гэта цікава і, якая тэметыка менавіта. Я б пісала пра каляндар, пра абрадавыя сьпевы троху, увогуле пра абрады, пра травы і іх прыналежнасць, пра тое як зручна жыць па луннаму календару ("осведомлен - значит вооружен"). А яшчэ даўно мною заўважылася поўнае каляндарнае супадзенне ў язычніцтве амаль любых народаў. Цікава вам было б чытаць пра вікку (
віккарыянскае язычніцтва - самы папулярны і масавы рух паганства ў Еўропе і Амерыцы) і беларускае язычніцтва ў параўнанні?