Рома Свечнікаў "Рома едзе. Кніга 2"

Jul 29, 2015 02:31



Я як кніжку пабачыла ў выдавецетве, то... што называецца схапіла і пабегла. І прачытала (праглынула) за 2-3 гадзіны... А так хацелася расцягнуць...

Тут Рома едзе па Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, фоткаецца ля знакамітага фургона, набывае сваю першую машыну, у якой залеплівае бензабак жуйкай, спрабуе і перажывае аяўаску. Ён не адзін, яны то ўдваіх, то ўтраіх... Баюся, калі б было іначай, то Рома б троху "паехаў"... Калі б не было нічога сталага за гэтыя два гады, падаецца, любы "паехаў" бы...
Якімі б інтравертамі ці мізантропамі мы не лічылі б сябе...

Кніга-2 ад кнігі-1 сэнсава адрозніваецца: у першай Рома збягаў. Ад бацькоў, ад універу, з краіны, ад усіх. Шукаць сябе. Такое адчуванне быццам "да_ну_яго_на_хер_бегчы_куды_б_падалей".
А ў другой падаецца, што "да_ну_яго_на_хер_што_я_тут_раблю_трэба_дадому_там_усё_зразумела".

Справа не ў мове, справа не ў тым, што ўсё магло 150 разоў надакучыць, справа не ў "зламаўся", а ў тым, што ЗРАЗУМЕЎ.
Уся сутнасць і самы смак усяго агулам падарожжа, самыя цікавыя думкі - у 10-20 самых апошніх старонках. Кожны сказ (гэта так, я адчуваю на ўсе сто) выбіты такімі намаганнямі неверагоднымі, такою колькасцю небяспечных сітуацыяў, непрыемных спадарожнікаў і ўсяго такога... што "з душком". І гэта такі досьвед непад'ёмны, настолькі гіганцкі, як вага ўсяго зямнога шару.
Наколькі лёгка кніга чытаецца, настолькі цяжкімі намаганнямі яна пісалася самім жыццём, стваралася, ляпілася...  слядамі ботаў, пакетамі пратэрмінавай ежы, замалёўкамі ў нататніку і злымі позіркамі мясцовых перуанцаў.

О-о-о-охх, Рома...

Вясёлы пакутнік, прыемны маніпулятар, бястрашны ваяр з самім сабой.

Былі б у мяне струны, я свету спяваў бы пра любоў звера да жывога, пра дарогу ў стагоддзе ўласнае.

водгукі, літаратура, Падарожжы

Previous post Next post
Up