У нядзелю я вярнулася са сваёй першай этнаграфічнай экспедыцыі.
Вярнулася чыстая, напоўненая\запоўненая да краёў, неверагодна шчаслівая...
Вярталася быццам у дзікае мейсца, так некамфортна мне было ў грамадзскім транспарце... Было адчуванне, што з кожнай хвілінай пакуль я еду дадому, я губляю нітку, растрачваю тое, што накапіла, што мяне зрабіла больш моцнай...
І зноў я ў схеме Вавілона, зноў спакуслівая и спакушальная, зноў прыпраўленая выхлапамі горада...
За тыдзень я ніводнага разу не зайшла ў інтэрнэт, зрабіла 4 тэлефонных званка блізкім, ніводнага разу не слухала плэер. Я так не хацела гэтага нічога, не хацела вяртацца.
Хацелася надалей там быць, напаўняцца, пераадольваць квэсты, глядзець у вочы гэтых людзей...
Наша база ў вёсцы Боркі пад Ганцавічамі
Абавязкова паеду ў Шумілінскую экспедыцыю напрыканцы жніўня. Гэта самы лепшы адпачынак, праца, квэст, падарожжа, што я магла б для сябе прыдумаць. Я адмаўляюся ад паездкі на мора і замяжу. Я хачу ведаць сваё і сябе, гэтых людзей пакуль яны жывыя. Хачу проста быць побач. Яны - неверагодная энергія і мудрасць.