Быццам Ліст з мінулага сабе самой

Mar 13, 2015 00:27



Зоя
Прывітаньне!
Я вельмі люблю сьпяваць, люблю беларускую мову, люблю folk традыцыйны і нешта кшалту Zventa Sventana. Мару навучыцца танчыць традыцыйныя беларускія танцы. На жаль, ні на якім музычным інструменце не граю. З задавальненьнем з'ездзіла б з кім-небудзь у экспедыцыю. Мне гэта цікава і як філолагу, і як вечнаму падарожніку...
Можна і ў верасьні. Проста я жыву на 2 горада: Менск-Львоў. Дарэчы, цікава вам было б выступіць у Львове? Бо ёсьць людзі, якія гэтым займаюцца там.
04.08.11

Гэта я 04.08.2011г. пісала самаму вядомаму беларускаму этна-гурту кшталту "вазьміце мяне ў які дзясяты склад" ці "а можна я тут проста пастаю, паслухаю?". У іх быў набор (абнаўленьне складу гурта). Тады мне нічога не адказалі.
А зараз хачу вам паведаміць: 14 сакавіка (праз дзень) я з дзяўчатамі (з якімі мы разам яшчэ хадзілі на сьпеўны гурток) выступаем у Строчыцах у Музэі народнай культуры. Прыходзьце Гукаць вясну з намі! А то не прыйдзе гледзячы па сёньняшняму ветру.

запрашаю, Письма, nostalgie, folk, Вясна, народныя сьпевы

Previous post Next post
Up