Я быццам адчувала, што кніга мне "не ляжа".
Не разумею, як так і які зрабіць высновак, але метафары Картасара мне неяк бліжэй былі да разумення, чым метафары Малярчук.
"Справа не ў Малярчук, справа, канешне, у ва мне. Йа тупайа."
...спачатку падумала я.
А потым так: "Ну, не, стоп. Я - сярэднестатыстычны чытач. А гэта - кніжка. І я яе не разумею. Не склалася. Мараль? Не сышліся нашыя хвалі з Малярчук"
Бадай, я сябе ўпершыню злавіла на моманце, калі мне было б дужа цікава ўбачыць фільм-трылогію на гэтыя апавяданні. Мяркую, што візуальным сродкам перадаць тую метафарычнасць і павятровую сюжэтнасць постмадэрну было б прасцей. Бо гэта той выпадак, калі не трэба разумець, а толькі адзін самы надзейны сродак - адчуць. І ты ці то адчуваеш, ці то не. І гэта не патлумачыш і не навучышся гэтаму.
Я не адчула.
Аповяд "Ми. Колективний архетип" мне найбольш прыглянуўся. Чытаць яго было цікава. Назіраць за дэтэктыўнай бязглуздай гісторыяй, якая трохі нагадала ўласнае жыцьцё, але суто ў чым пакуль не вызначылася, не ведаю.