Иллиес Флориан "1913. Лето целого века"

Feb 28, 2015 02:31



Для мяне гэта кніга - проста скарб.

Таму што 1913 (!!!) год - гэта незвычайна цікавы час: перыяд пакуль_яшчэ_існуючай манархіі з рэвалюцыйным надыходзячым душком; час, калі яшчэ ўсё кансэрватыўна, але, падаецца, усё шмат чаго можна.
У гэты час зменьваюцца формы, націск робіцца на сутнасць. Прага да эксперыментаў, дазвол, авангард.
Тыя, хто жылі ў тыя часы, ведалі, што той час незвычайны і разам з тым няпросты. Так і было. Нейкі суцэльны канцэнтраваны выбух з імёнаў і мадэрновых навінак.

Па-другое, я не дужа люблю такія супергістарычныя кніжкі, якія нагадваюць школьныя падручнікі. Мяне проста ванітуе ад купы датаў і фактаў.
У Іліенса ўсе факты падаюцца настолькі эстэтычна прыгожа, ланцужком неверагодных спляценняў, што проста немагчыма спыніцца...

Па-трэцяе, я не дужа разбіраюся ў візуальным мастацтве. Гэта мой такі жэстачайшчы праёб. А тут вам мастакоў - колькі хочаце, і кампазітары ў дадатак, і дзядзюшка Фройд, крышачку Адольфа ў часы студэнцтва, і нават лісты Кафкі да каханай.

Я настолькі кайфавала ад кнігі. Яна лёгкая, яна мяне гіпнатызавала да самага ранку, запаўняла мае прабелы, так бы мовіць шпатлевала мяне, латала, рабіла мяне моцнай.

фота рабілася для флэшмобу ў падтрымку кнігарні "Логвінаў" #savelohvinau

водгукі, Йа, кнігарня Ў, мае фотаздымкі, літаратура

Previous post Next post
Up