Я не памятаю, калі апошнім разам мяне настолькі ўражвала кіно. Напэўна, гэта 2 гады таму быў фільм "Жыць" Сігарава Васіля.
"Палена" - неверагодны твор, мастацкі выбух: столькі візуальна цікавага я даўно не бачыла...
Узгадваю рэжысёраў-аніматараў братоў Квэй. Як мяне ўразіла іх творчасць, як я тры разы поспіль хадзіла ў кінатэатр на нейкі адзін і той жа фільм... А потым я даведалася, што для Квэй накірункам была творчасць Шванкмайера.
І дзе ж я была ўвесь гэты час?
Гэта ну настолькі маё кіно: і па стылістычнай падачы, і па глыбіні думкі, і па міфалагізацыі герояў, і ўсе гэтыя дробязі, штучкі, ежа, позіркі, магія, недагаворкі, стылізацыя 60-70 гадоў...
У мяне, як у фаната Твін Пікса, адразу ўзнікла асацыяцыя з паленам такая:
Але палена ў Шванкмайера значна цікавей. З кожнай хвілінай думалася: ну што, ну што там далей?
Вельмі ўразіў вобраз дзяўчынкі Альжбэткі: цікаўная, разумная, з дарослым позіркам, хто_калі_не_яна... Цудоўная актрыса!
Калі будзеце глядзець кіно, то абавязкова ў добрай якасьці і не здзіляйцеся нічаму: гэта сюрэалізм, старажытная казка ў сучаснай інтэрпрэтацыі, гэта нашае жыцьцё навыварат, з канца наперад. Мы самі навыварат.