Ніколі ні на якой працы я не адчуавала сябе настолькі на сваім месцы.
Я працую не з людзьмі, мне як інтраверту гэта толькі насалода. Я кірую лічбамі і лагічнымі высновамі, мне як логіку гэта як раз тое самае. Мяне аточваюць кніжачкі, перыёдыка, мастацтва ўвогуле, пазітыўныя і адекватныя людзі, мая дырэктарка мяне маладзейшая на 3 гады дарма, што па сацыёніцы выходзіць маім канфлікцёрам.
У панядзелак я сяджу за сталом Караткевіча, ведаю, што мне трэба здаваць квартал, таму сяджу да 22 гадзіны, за сцяною ў галерэі праходзяць безкаштоўныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова", дзе людзей проста бітком. Потым там жа грае Лявон Вольскі, я слухаю "Простыя словы" ужывую, стукаю нагой у такт. І разумею - лепей не можа быць!!!! ))))
Учора я зноўку да 22 гадзіны на працы, у гэтай жа залі, дзе я сяджу, праходзіла гістарычныя гутарка. Паслухала пра Беларусь 16-17 ст. Клас!!!
Сёння Пашка мне прынёс на працу абед. Мне здаецца, лепшага камплімента не можа быць, "по делу", што называецца.
А потым заходзілі музыкі Ляпіса Трубяцкога, віншавалі Ігара Пятровіча Логвінава з атрыманнем прыза Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў. Сашка Логвінава - яго дачка - учора атрымала гэтую прэмію ў Лёндане.
Я на сваім месцы. Я задаволеная тым, дзе я жыву, у якія часы, з кім, кім працую, хто мяне аточвае і г.д.
А пра прэмію можаце пачытаць
тут і парадавацца за нас, мо ў выдавецтва яшчэ ўсё атрымаецца.