Калі ў цябе віруе плацэнта, што маеш рабіць? -- Пабі “апанента”

Mar 11, 2011 23:08

Такое, што адна жанчына адцягае за валоссе другую, бывае, і на гэта можна было б не звяртаць увагі.
Цікава, што знаходзяцца людзі, якія падводзяць пад гэта камунальнае дзейства высокапіласопскую базу
Ну як жа: “Марыйка відавочна не заслужыла на гэтай сустрэчы Асю і Патаранскага. Гэта была ЯЕ сустрэча. Яна прыйшла на яе з запаленнем лёгкіх, бо для яе гэта было важна. І ўсе сябры спрабавалі палепшыць яе настрой.
Не заслужыла Марыйка таксама шлейф закамуфляваных подленькіх заўваг і каментароў пра сукенку й інш., якія за апошнія гады ў яе бок кідаліся рэгулярна.
Ува ўсёй гэтай гісторыі Марыйка - простая і бясхітрасная”

Шкада, што я не ведаю Асі. Нічога не ведаю пра яе (?) подленькія каментары пра сукенку (сукенку, трэба думаць, марыйчыну? гэтае важнае пытанне яшчэ патрабуе высвятлення) і інш.
Але й без гэтага скажу: якія годныя словы Ігара і як своечасова сказаны!

Даведка для тых, хто палянуецца схадзіць па спасылцы:
пісьменніца Марыйка пабіла літаратурнага крытыка Асю, а філосаў Ігар з гэтай нагоды напісаў маленькі піласопскі трактат на тэму "Апраўданне Марыйкі перад Богам і людзьмі".

Я рыдаю

пілосапы, пісь-кі

Previous post Next post
Up