23 ліпеня 2015 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю другой часткі аўтарскага фотапраекта Валерыя Вядрэнкі «Святло Вязынкі. Графіка».
Экспазіцыя з 26 работ, аб’яднаных адной тэмай і тэхнікай выканання, прапануе гледачу ўбачыць купалаўскія мясціны вачыма фатографа пачатку ХХ стагоддзя, калі ў пейзажнай фатаграфіі сярод эстэтычных накірункаў панаваў піктарыялізм.
Валерый Вядрэнка не імкнецца рэканструяваць стыль. Наведвальнік выстаўкі ўбачыць сучасную лічбавую аранжыроўку традыцыйнага пейзажа: манахромны каларыт і мяккі графічны малюнак ствараюць паэтычную атмасферу любага сэрцу мастака куточка прыроды і надаюць сентыментальна-настальгічны тон ужо добра знаёмым
па першай частцы праэкта сюжэтам.
Усе фатаграфіі створаны ў Вязынцы - малой радзіме Янкі Купалы - і захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Адкрыцце: 23 ліпеня, 18.00
Працуе: 15 жніўня 2015 года
Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)
Першая частка праекта >>>