16 мая 2015 года а 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
Горад - дзіўны кангламерат, які развіваецца па ўласных законах. Чалавек з’яўляецца часткай гарадской прасторы і культуры, але існуе адваротная сувязь, калі горад стварае чалавека.
У гэтым годзе музей вырашыў зрабіць зрэз сучаснай гарадской культуры Мінска і запрасіць творцаў са сваімі праектамі. Музей падрыхтаваў праграму пад сімвалічнай назвай «Месны склон», у межах якой будзе прадстаўлена адна з найцікавейшых частак культуры нашага горада.
Фота: Аляксандра Салдатава
Тут будзе і самая прэстыжная беларуская прэмія ў галіне прозы, і адкрыццё выставы сучаснай фатаграфіі, і цікавая лекцыя пра тое, як зрабіць сапраўды інтрыгуючы партрэт, рокэнрольная рэтраспектыва ад прафесійных музыкантаў і імправізацыі ад таленавітых вулічных музыкаў нашага горада, анімацыйная праграма кароткаметражных фільмаў ад міжнароднага кінафестываля.
больш падрабязна >>