(no subject)

Jan 07, 2014 23:46

Халодная вясна тактыльна-бяссэнсоўна.
Альбо мяне няма.
Альбо я ёсць… дарма.
Уваходжу ў гэты дзень
як у дождж без парасона.
І ён - мая турма;

Пітво ды ежа ў ёй. Кідаецца на подсціл
маўклівы каляндар -прымудраваць прыпар.
…І лужына вачэй стаіць, -
камяк захрослы!-
Пасля ідзе, ідзе,
каб боль не існаваў

Сакавік, 2013

Дзіця ў цемры

Previous post Next post
Up