(no subject)

Dec 23, 2013 09:17

* * *
Снег паўзе па барадзе,
Пра найлепшае вярзе,
бо наперадзе Каляды
у надзей нашых чарзе,

Бо наперадзе цяпло
тое, што раней было
пырскамі святла,каб справы
усе паставіць на крыло.

Хай уверсе - маналіт.
На яго глядзім с зямлі.
Прабіваюцца праз шкло
зроку зорныя палі.

Палім - абыходзім косць
смерці. Хоць сумневы - госць,
флаг нябачнага спакою
усталюю ў прыгажосць.

Раз імпэт і два - імпэт.
Дар жыцця - каметаў след, -
Нечаканы сціплы сполах
па-за вільгаццю прыкмет.
Previous post Next post
Up