Jan 10, 2013 08:27
* * *
Дзіця ўлетку, дзіця ўзімку
дзіця ў цемры бесперапынку.
Пільнуе цемру як кветка дрэва,
каб цемра раптам ды не зжаўцела,
Бо разумее, што кошт адносін -
здабытак цемры.
Не цемра - восень.
І вечнасць - восень,
калі мы - госці,
калі свае - хай зямля
нас носіць
у цемры.
Цемры сваёй парасткі,
прасякнем у космас.
Дзіця як пастка
падзей вялікіх,
прыкмет няўлоўных
працяга цемры
за кожным словам.
Дзіця ў цемры