Сыр

Feb 15, 2013 01:27

Барысаўскі малочны камбінат, ён жа "Здравушка", выпускае сыр "Цільзіцкі", напэўна, нядаўна, бо толькі сёння ўпершыню ўбачыла ў краме. Сыр накшталт еўрапейскага, відавочна вытрыманы - тоўстая пацямнелая корачка па знешнім краі сырнай галавы, добрыя дзірачкі. Пахне добра. Па структуры, канешне, не ідэальны, ламаецца лёгка, але ж. І  вельмі смачны! Прынамсі, для беларускіх сыроў - а каштуе ён не даражэй, здаецца, 62 тысячы за кіло. Я зусім не эксперт у сырах, але мне спадабалася, есці можна і нават з задавальненнем, у адрозненне ад звычайнага беларускага сыру. Раю пакаштаваць.

нямка

Previous post Next post
Up