Хадзіла на "Масакру" ў чацвер у "Беларусь". Вельмі спадабаўся фільм! Можа быць, з тэхнічнага пункту гледжання ён трохі банальны, але мастацкае вырашэнне ўразіла. Многія вобразы, па-мойму, алегарычныя, не ведаю, ці задумваліся яны такімі, але іх можна так зразумець ) Потым, фільм поўны тролінгу расейцаў, як тонкага, так і адкрытага: напрыклад, рускія субтытры, абмежаванасць і адмоўнасць персанажаў-рускіх і многае іншае.
Згодная наконт саломы з
ku_palinka. І наконт афіцэрска-дваранскай хеўры таксама, Зелянкоўская выбесіла асабліва, можна было гэтыя вобразы выпісаць і менш вуглаватымі.
Яшчэ трохі псуе ўражанне такі дысананс. Фільм - ні разу не хорар, па пасыле і па глыбіні, але ў ім мнагавата крыві і жорсткасці для.. эм.. проста драмы ў гістарычным кантэксце, ці не ведаю, як азначыць жанр.
І яшчэ канцоўка. Чытала, што яна змененая, каб фільм не быў занадта антырасейскім. Яно і заўважна, на жаль. Ад моманту, калі Грышка перашкаджае свайму "барыну" застрэліцца - прыцягнута за вушы. Па законе жанра і ў рэчышчы фільма Мікалай Пятровіч мусіць застрэліцца, ці неяк па іншаму павінен вырашыцца гэты момант, але ну дакладна не так.
вось. А ў агульным кіно вельмі і вельмі вартае. Тым больш што гэта першы шчыра беларусацэнтрычны фільм. Раю ўсім паглядзець і зрабіць уласныя высновы :)