Жж-сябра
rastaev у сваім сённяшнім пасце (
rastaev.livejournal.com/42716.html ) зрабіў цікавую здагадку пра сёлетнюю спёку. У сувязі з гэтым узгадала ндаўнюю гісторыю.
Угэтую сераду мы з маёй сяброўкай з Полацка сядзім на алейцы па Леніна за Макдональдсам. Спёка. А там цень і прыгожыя фантанчыкі. Размаўляем пра сваё, ловім кайф ад моманту, ад прыгажосці навокал. Тут ідзе нейкі мужык гадоў 55 вельмі непрывабнага выгляду і пачынае раптам наязджаць.
- Ну совсем обнаглелі, нікакой совесті нет! Всю скамейку занялі, где сідеть людям?!
А мы сядзім удзвюх пасярэдзіне скамейкі.
- Дык вунь яшчэ адна насупраць, сядайце туды, то вам, месца мала?..
- Ага, ціпа хітрые самые, там солнце! чо ж вы самі туда не селі?
Сядае на край нашай скамейкі.
- Нічё, я счас посіжу і быстро уйду, не волнуйтесь.
Ну мы далей сядзім, гутарым. Потым ён зноў заводзіцца:
- Так, вы молодые, у вас зреніе хорошее, смотріте вон туда (паказвае у бок макдака), скажете, когда будут омоновцы ідті, а то я піл, і оні меня того, а счас всё равно снова піть буду.
- Нам, напэўна, лепей пайсці куды-недзь яшчэ, - кажу сяброўцы.
Устаем і адыходзім. Мужык крычыць услед:
- І хватіт тут разговарівать на іностранном языке!!
Паварочваюся:
- Ну, калі беларуская мова для вас замежная...
- Это інностраный язык!!
- Беларуская мова дзяржаўная ў гэтай краіне, пачытайце Канстытуцыю.
Мы пайшлі, але я паспела заўважыць, якія вочы ў яго былі пасля маіх словаў. У яго і так быў трохі вар'яцкі позірк, а тут наогул, вочы як у Дземідовіча, толькі ў іх абсалютна агаломшанае абурэнне.
Дык вось, мо гэта і быў Замежны Кансультант? Дарэчы, здаецца, ён трохі кульгаў :)