праводзілі ў апошні шлях.

Jun 13, 2010 20:18

цудоўная і нечакана шчаслівая ноч.
лепшы выпускны за мой-наш не магу нават уявіць.

бадай што трэба занатаваць, каб не згубіць.

ах, якія пекныя былі нашыя паненкі :)

прамаўляла развітальнае слова ад класа, баялася, звалюся з абцасаў, так трэсліся ногі. а потым іншыя часткі цела, як сказалі аднакласніцы, якія бачылі мяне ззаду ))) 
фантазія сцэнарыстаў працуе выдатна, штукі з выдаваннем атэстатаў былі добрыя ) а фантазія Карпавай - рэч выбітная наогул. "Первая свеча сказала....." ))
эпічная мама з вершам для настаўнікаў.. о трэш, ты - свет ))

калі адкаркоўвалі другую бутэльку, шампанскае заліло мне валасы, правае вока і ўсю сукенку. на атласе з'явіліся выдатныя самадастатковыя плямы. ужо стала вельмі весела. але яшчэ якія 100 мл напою з бурбалкамі выпіла. тады пачаўся ўжо зусім малаадэкват. даводзілася потым заціскаць сабе рот, каб не ляпнуць пасярод размовы штосьці абсурдна-трэшэвае ))

канцэрт выдатны атрымаўся
першы агульны "Рок-н-ролл этой ночью" - здорава. 
хіба што наша будучая звязда журналюгістыкі не здолела песеньку нармальна спець.
А вось Кася цуд наш Арчакова - ну бясконца можна слухаць і глядзець. эх, малайчынка яна.
Багдан дабіў песняй "Самый последній день" ))))
настаўнікі як заўжды малайцы. Наталля Янісаўна проста шыкоўна выглядала ў новым амплуа. Эх, люблю яе.
фіналка вельмі, вельмі парадавала. "Бачылі ноч" - найлепей пасавала, і выкананне здораўскае.

вальс на вярбе пад дождж і Мірэй Мацье ці нешта такое. ах, прыгажосць. ах, прыўкрасная Агата. гэта было цудоўна.

а потым мы забіліся ў куток у зімовым садзе і гутарым, бо абсалютна не вабіць дыскатэка. і раптоўна да нас прыходзіць Варакса. Сяржук раз за разам з'яўляецца, сцябецца і сыходзіць. А ў нас шляхетныя размовы "за жызнь ліцэйскую і не толькі". Вета знікае, а потым далучаецца Марына Міхайлаўна, і - размова, размова. Вета вяртаецца, Галя прыходзіць. Вось жа ўжо беларускія паседжанні. Варакса ідзе спаць, затое з'яўляецца гітара. І гэта было цудоўна, дзякуй. як добра, што я прыхапіла інструмент. Рзмова, размова, пра што толькі яна не заходзіла за амаль чатыры гадзіны. Гэта было выключна і непаўторна. Здорава.

дзякуй тым, хто быў у маім выпускным. я люблю вас.

Ліцэй, любоў

Previous post Next post
Up