Алімпіяда (апдэйт)

Mar 30, 2010 19:08

Сёньня пісалі водгук на верш. Васіль Зуёнак "Вітаньне вясны"... Не, ну верш даволі нічога такі, але ж мы як пабачылі аўтара і назву, былі ў шоцы. Чакалі вершаў пра радзіму, мову, сэнс жыцьця, каханьне - у горшым выпадку, але ну ніяк не пра вясну. Там такі верш, што не было пра што пісаць. Давялося нават уласныя вершы піхаць у водгук... І ўвогуле лажа. Аб'ём, без маіх вершаў, усяго толькі тры старонкі, пры тым, што ў мяне заўжды 5 самае малое было. Эх... Ну, зрэшты, магло быць і горш усё, добра яшчэ, што хоць так. Пакуль што амаль шанцуе.
Заўтра зранку даведаемся пра вынікі, напэўна.

Да нас тут страшна многа ўвагі. Адчуваю сябе экзатычнай жывёлінай у заапарку: кормяць на забой і ўвесь час фоткаюць з усіх бакоў. Проста жах, гэта задбала. Ненавідзела фоткацца і без таго, а цяпер дык тым больш.

Самае цікавае, што камандзе Ліцэя БДУ ўжо загадзя аддалі ў думках першыя дыпломы і прымірыліся з гэтым. І ўсе нам пра гэта кажуць. А можа гэта такі варыянт псіхалагічнага ціску? =)

А яшчэ мы тут чулі вельмі многа розных перлаў, і па-руску, і па-беларуску. Некаторыя запісалі. Напрыклад, калі ўчора раніцай сустракалі на ганку абласнога ліцэя, то казалі, што мы нашчадкі мовы, што мы тут выконваем сваю павіннасьць перад мовай, што яны не сумняваюцца, што ў чэснай барацьбе пераможа мацнейшы... На адкрыцьці ў гарадскім палацы культуры быў увогуле жэсткач. Потым закіну гэта ўсё, што не забуду, зараз няма часу. Але больш за ўсё мы былі ў аўце ад словаў нейкай там жанчыны з аддзела адукацыі абласнога, калі не памыляюся. яна доўга казала па-руску розную фігню і ў канцы выдала (цытую дакладна): "І вот когда вы стоялі все на сцене, глядя на вас, действітельно, сідя із зала, радовалась душа".

(буду яшчэ пісаць).

алімпіядка, Ліцэй, адукацыя

Previous post Next post
Up