Хоць усё і добра

Mar 21, 2010 02:30

Адзін стужкафрэнд нагадаў пра...

у "час самоты" хочацца быць камусьці патрэбным. здаецца, што не патрэбны нікому. але трэ без аніякае літасьці да сябе ўзгадаць тых, каму ты быў патрэбны, але якія былі зусім не патрэбныя табе. і ўсё становіцца на свае месцы...

гэта адваротны бок жыцьця-шчасьця. Але ўсё ж варта было ламаць сваю песімістычную сутнасьць, нягледзячы на яго. Вельмі ўдзячная сябру, які мне дапамог у тым. Сябры адыходзяць, зьдзейсьніўшы сваю місію ў нашым жыцьці, але застаецца іх сьлед у табе. Аднак не пра тое зараз. Навучылася прымаць усё такім, як ёсьць, бачыць станоўчае ва ўсім. Жыцьцё-шчасьце. Навучылася бачыць шчасьце ў кожным імгненьні. Тэорыя выключных імгненьняў, недзе я гэта чула. Шчасьце ў "я-жыву", у "я-дыхаю", у кожнай праяве жыцьця. Калі ня шчасьце, то хоць станоўчае стаўленьне, як да досьведу. Навучылася любіць нават боль. Нават самоту. Бо гэта значыць, што я жывая.

Адваротны бок... часам находзяць хвалі такой шэрай самоты, што, глухая, трызьнячы ўслых, па вуліцы пнешся ў кедах, лютага дзесь чатырнаццатага. Гэта стомленасьць. У мяне - стомленасьць цягавіньнем заспаных шэрых дзён такой бясконцай зімы. Так штогод. Як апошняя надзея, адзіны ратунак - вясна наперадзе. Але далёка. Напаўтрупам дапаўзаю да яе. Пакуль дапаўзу - самота настолькі выгрызае знутры, што ўжо ва ўсім зьняверваешся. Ад яе не ўратавацца, яна палюе на цябе, яна ўпалюе, і адзінае, што застаецца - ня думаць і чакаць. вясны. Сёлета я дачакалася.

Адваротны бок... Навучыўшыся любіць, я, здаецца, пачала вучыцца ненавідзець. Не, і раней ненавідзела, але нешта было ня тое. З людзьмі не атрымлівалася, здаецца. Вучуся... Не мэтанакіравана, яно само. Зьменьлівая. Ня ведаю, да чаго тое прывядзе.

А рукі сталі дрыжэць мацней.

мая сяброўка ўсё гэта называе "рэфлексіяй". і гэта тое, што нікому не патрэбна. бо нікому не патрэбныя вантробы чужых душ. І я сама не разумею, навошта гэта ўсё напісала. Няхай.. Проста ноч.

моц, эмоцыі, трэш, адзінота

Previous post Next post
Up