фэст "Купалаўскія вакацыі"

Feb 28, 2010 02:42

 прайшоў 27 лютага ў музэі, вядома, Купалаўскім. Планаваўся як конкурс аўтарскай песьні і песьняў на вершы - каго б вы думалі?, але выйшла не зусім тое. Бо гурты "Хорціца" і малавядомыя "Скэлс" і "Скрыжалі", дзе амаль як у Чыжа "ударнік, рытм, сола і бас" і іншыя інструменты, па чатыры чалавекі ўдзельнікаў, - гэта неяк ня надта адпавядае жанру аўтарскай песьні ) І ўвогуле, на купалаўскія вершы песень было зусім мала, нават крыўдна. Больш было нуднай фігні. Хаця было некалькі вельмі адметных выступоўцаў. Напрыклад, Цімафей Авелін з песьняй "Савецкая Беларусія - слушная газета" =) ну і яшчэ некаторыя.
Надзея Скрыпская з гуртом - у іх вельмі добрыя тэксты. голас у яе прыемны, але там трэба папрацаваць. у песьні пра занядбаную мову мне не хапала жорсткасьці, яна там была вельмі патрэбная. 
"Скрыжалі" - добрая музыка, а ў тэкстах занадта шмат напхана ўзьнёслых метафараў, не даспадобы мне такое.
"Скэлс" ілі нешта такое - чыста дзявочы гурт. тры дзяўчыны з электрухамі і адна на вакале. Гэта някепска, мае права на існаваньне, але я іх чамусьці найлепей уяўляю ў рэстаране. У дзяўчыны трохі няправільна пастаўлены голас, інакш ён мог бы лепей гучаць, а так тэмбр ня надта прыемны.
Хлапец з гурта "Рэбус нялішніх", сьпяваў адзін. Вось гэта дастаткова добра. Тэксты не банальныя. І голас добра пасташлены.
Гурт "Карпэ дыэм". Рытм  і сола, вось увесь гурт. Голас у вакаліста ніякі. ня кепскі, ня добры - ніякі. Вершы і музыка гэткія самыя. Няма ніякай энэргетыкі. нудная херня, да...
Ірына Лой. Выдатнейшы голас. Толькі беларускую мову ведае кепскаваценька неяк.
Аляксей Ляпін (магла зблытаць прозьвішча) сказаў, што сам піша па-руску. але беларускія тэксты ў яго былі выдатныя. урыўкі: "дробязь лезе ў галаву і за каўнер", "можа, там нешта, а можа, там штосьці", "дывлюсь я на нэбо і думку гадаю: бульдозэр нэ сокіл, тому нэ літае" =)))  вельмі яскравыя песенькі. 
Уладзіслаў Комар. Яшчэ зусім хлапец, мо на 16 выглядае. з электрушачкай выйшаў. 1 песьня - "Беларусь". Свая музыка, свой тэкст. ні музыкі няма, ні тэкста... другая - "Я кахаю". тое самае. але дабіла тое, што ён сьпяваў "Я кахаю ТАБЕ", прычым гэта ў прыпеве, потым "на адну ТАБЕ малюся". Прычым калі ён вярнуўся на сваё месца, яму людзі сказалі пра памылку, а ён кажа, маўляў, я спачатку правільна пісаў, але мяне мой нехта там (аўтарытэтны хтосьці) выправіў на "табе"... мдэ.
Хлапец, лідар гурта "Благі мат" сьпяваў някепскія песенькі, але яму яўна не хапала гурта...
дзяўчына Ірына нейкая сьпявала файныя песенькі, вельмі своеасаблівыя і мілыя, але яе добры галасок не пастаўлены зусім, на жаль, таму яна не гучала.
Быў файны мужчына з філармоніі, добрая музыка ў яго, пра голас маўчу, і так зразумела.
Зьміцер Цярэньцьеў не гучаў у літаральным сэнсе, бо першую песьню сьпяваў без мікрафона, яго ў прынцыпе было дастаткова чутно, але хацелася б лепей. А песьня была цалкам ягоная, прысьвечаная любай дзяўчыне. Тэкст у сэнсавым плане не вылучаўся арыгінальнасьцю, але моўна быў проста выдатны, музыка адпаведная, добрая. Душэўна. На другую песьню яму падсунулі мікрафон, якога ён спалохаўся, відаць, таму зажаўся трохі і не раскрыў цалкам голас і эмацыйнасьць. Затое песьня на верш "Моладзі" была пачута добра. Карацей, тут таксама был пэўныя хібы, і боязь сцэны - асноўная, таксама няўменьне як сьлед раскрыць голас. Але мы будзем з гэтым працаваць, бо Зьміцер мой вельмі добры сябар, таму тут так усё прадузята =)
Вынік быў дзіўнаваты. хоць казалі напачатку, што абяруць пераможцаў па намінацыям: лепшае выкананьне песьні, лепшая аўтарская песьня, лепшы песенны верш (здаецца) і лепшая песьня на верш Купалы. а ў выніку ніякіх намінацый не было, і выбралі невядома як. У фінал прайшлі "Хорціца" (а то б не..), "Скрыжалі", Авелін, Ірына Лой, хлапец з філармоніі (здаецца).. яшчэ нехта. Спытайце ў Кацярыны Ваданосавай. Дзякуй ёй, дарэчы, за сьпевы разам з "Альтамэнте", вельмі іх люблю )
вось такі неінфармацыйны доўгі пост.

культура

Previous post Next post
Up