Мультыварка

Feb 03, 2016 21:48


Народ, хто-небудзь карыстаецца ці карыстаўся мультываркай? Што параіце?
Я ўжо з ног збілася выбіраць з такой колькасці мадэляў.


Read more... )

нямка

Leave a comment

kabierac February 3 2016, 21:47:52 UTC
У нас Redmond RMC-M10.

Reply

znikla February 3 2016, 21:57:21 UTC
Нуууу, і як?

Reply

kabierac February 3 2016, 22:01:16 UTC
як як як (с). мне норм. бульбу ў ёй запякаем з сырам і курыцай, пірагі, плоў. смачна.

Reply

znikla February 3 2016, 22:07:52 UTC
А даўно карыстаецеся? На рэдманд многа скаргаў, што з няякасных матэрыялаў зроблена, і яшчэ што чашы праз некалькі месяцаў становяцца ўжо не антыпрыгарнымі. У вас як з гэтым?
Дарэчы, хутка гатуе? Як на пліце, хутчэй ці павольней?

Reply

kabierac February 3 2016, 22:09:25 UTC
паўгады, палёт нармальны. хутчэй.

Reply

jurkas February 4 2016, 07:07:56 UTC
Кожны керамічны посуд праз паўгады актыўнага (!) карыстаньня пачынае крыху прыгараць. Танны, дарагі, кітайскі, амэрыканскі - усё адно, гэта ўласьцівасьць керамікі. Але ўсё роўна, менш, чым без пакрыцьця.
Калі ёсьць рэжым хуткаваркі - нашмат хутчэй.

Reply

znikla February 4 2016, 10:04:52 UTC
Ну, у мяне брат карыстаецца тры гады мультываркай-скараваркай, керамічная чаша ў ідэальным стане. У знаёмай пасля ажно 2 гадоў карыстання чашу трэба ўжо мяняць. Карацей, гэта залежыць.

Reply

jurkas February 5 2016, 11:04:38 UTC
Падазраю, што кераміка добра захоўваецца, калі не вышкрабваць рэшткі ежы металічнай лыжкай (бо для гэтага зазвычай у камплекце ёсьць пластыкавая), калі не мыць у посудамыйцы, калі не церці цьвёрдымі губкамі...
Канешне, кітайскае звыштаннае (і звыштонкае) пакрыцьцё таксама ніхто не скасаваў, аднойчы ў краме пацёр пальцам патэльню і працёр дзірку ў керамічным пакрыцьці.
:)

Reply


Leave a comment

Up