Мультыварка

Feb 03, 2016 21:48


Народ, хто-небудзь карыстаецца ці карыстаўся мультываркай? Што параіце?
Я ўжо з ног збілася выбіраць з такой колькасці мадэляў.


Read more... )

нямка

Leave a comment

atdhetar February 3 2016, 19:19:37 UTC

Нам вельмi спадабауся фiлiпс.

Reply

znikla February 3 2016, 20:22:46 UTC
А якая мадэль? Як у выкарыстанні, якія мінусы?

Reply

atdhetar February 3 2016, 20:39:00 UTC
Гэта Філіпс HD 3037. Набывалі ў Харватыі, але яе маем адусюль. Зь мінусаў ёсьць толькі адзін, трэба вельмі пяшчотна ставіцца да пакрыцьця рондалю, ня праць, калі яшчэ горачы, увогульле трэ чакаць, пакуль састыне. А ў засталым карыстаемся ўжо два гады, вельмі задаволенымі.

Reply

znikla February 3 2016, 21:04:19 UTC
Вы ўжо другі чалавек, які мне яе раіць ) Але там, здаецца, няма рэгуліроўкі тэмпературы і часу, толькі праграмы. Пагляджу на суседнія мадэлі філіпса.

Reply

atdhetar February 3 2016, 22:06:38 UTC
Але ёсьць наставы тэмпературы!

Reply

znikla February 4 2016, 10:29:03 UTC
То бок тэмпература рэгулюецца ва ўсіх рэжымах?

Reply

atdhetar February 4 2016, 21:15:13 UTC
Так, колькі я бачыў, температура рэгулюецца ў залежнасьці ад рэжыму. Ня ведаю, я ёй (асабліва - жонка) задаволены.

Reply

znikla February 4 2016, 21:50:37 UTC
Дзякуй!

Reply


Leave a comment

Up