Кейс Караткевіч

Oct 12, 2015 17:43

Я прыйшла да наступнай думкі пасля ўсяго, што адбылося апошнім часам, што бачыла і чула. Усе, абсалютна ўсе звычайныя людзі, якім не падабаецца сітуацыя ў Беларусі, скардзяцца, што няма і не было кандыдата ў прэзідэнты, які б чагосьці дабіўся, неяк сябе паказаў у дзеянні. Канечне, яго няма, таму што ў нас няма палітычнага жыцця, для актыўных людзей блакіруюцца ўсе магчымасці для дзейнасці, яны нават у мясцовыя саветы прайсці не могуць. Ды і самі апазіцыйныя палітыкі адмаўляюцца гуляць на полі ўлады. Але звычайныя людзі, якія складаюць большасць выбарцаў, такімі акалічнасцямі, як палітычны прыгнёт, не цікавяцца. Яны будуць галасаваць за таго кандыдата, якога будуць рэгулярна бачыць і чуць у медыях, асабліва па ТВ, пра якога будзе вядома, што ён займаецца нейкай актыўнай дзейнасцю або ў якасці кіраўніка прадпрыемства ці партыі, або ў якасці дэпутата - галоўнае, каб на карысць народа, каб гэта было "на віду". Толькі той чалавек, які пойдзе гэтым шляхам, можа мець вялікую агульнанародную падтрымку. Іншых варыянтаў няма. І Таццяна Караткевіч якраз збіраецца гэтым шляхам ісці. http://nn.by/?c=ar&i=157959 Яна атрымала падтрымку чвэрці насельніцтва пасля вельмі слабай прэзідэнцкай кампаніі, калі ў яе атрымаецца заняць якое заўгодна афіцыйнае месца на гэтым полі ўлады і на сваім месцы нешта рабіць, яна хутка атрымае падрымку нашмат большую. Так што яна са сваёй камандай робіць усё абсалютна правільна.
Незалежна ад майго стаўлення да яе і ГП, я магу толькі пажадаць ёй удачы і поспеху.

шос, рб, выбары

Previous post Next post
Up